Единый день информирования, который прошёл на предприятиях Ушаччины, посвящался Году малой родины
23.01.2019
—
Разное
|
Адзіны Дзень інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні на прадпрыемствах раёна, прысвячаўся Году малой радзімы. На комплексе па вырошчванні буйной рагатай жывёлы “Маяка-Ушацкага” яго правялі старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В.П.Котаў і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі імя Е.Лось Г.М.Кашненка. Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка расказаў пра нашы блізкія перспектывы: сёлета, а таксама ў наступным годзе ў гарпасёлку будуць пабудаваны яшчэ два 40-кватэрныя дамы, некалькі буйных гандлёвых цэнтраў… Але асабліва блізка жывёлаводам аграрная тэма. Работнікі комплексу “Маяк” першыя ў раёне адчулі перавагі ўваходу ў інтэграцыйную структуру. Яны не чакаюць выплаты зарплаты, не скардзяцца на яе памер. На гэтым кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу, падкрэсліў, што трэба цаніць тое, што маем. Ён прывёў прыклад: да яго звярталіся патэнцыйныя замежныя інвестары, якія гатовы былі ўзяць у арэнду зямлю, а работнікаў прывезці сваіх. Нам жа трэба ствараць прадпрыемствы, каб былі заняты мясцовыя людзі, але і ім таксама варта мяняць падыходы. Як зазначыў дырэктар “Маяка- Ушацкага” Аляксандр Яўгенавіч Шкодзін, калектыў значна памаладзеў і абнавіўся, паколькі ніхто не трымае парушальнікаў дысцыпліны. Жадаючых уладкавацца на аб’ект шмат, сёння тут працуюць жыхары не толькі Двор Пліна, але і Селішча, Матырына, Ушач. Арганізаваны падвоз, узраслі расцэнкі, на комплексе завяршаецца рамонт памяшканняў. На сённяшні дзень, пасля здачы вялікай партыі жывёлы, тут утрымліваецца 2097 галоў (не толькі быкі, але і цялушкі), сярэднясутачныя прывагі склалі 612 грамаў, у тым ліку на адкорме – 583 і на дарошчванні 652. І паколькі многія памятаюць, што было на комплексе некалькі год таму, заклікаў работнікаў да беражлівых адносін да кармоў і тэхнікі. У.Г.Аўдошка таксама адказаў на пытанні прысутных. Так, Л.М.Глінская з Селішча скардзілася на паштовае абслугоўванне. Аддзяленне ў вёсцы зачынілі, зараз на гадзіну заязджае паштовая машына, якая, бывае, спазняецца, а таксама часта з-за тэхнічных збояў няма магчымасці аплаціць паслугі. Уладзімір Генадзьевіч зазначыў, што падобныя скаргі чуе не ўпершыню, таму будуць высвятляць сітуацыю. Некалькі пытанняў датычылася расчысткі дарог, у прыватнасці, вуліцы Садовай у Матырыне, а таксама Паркавай у Двор Пліне, яны ўзяты на кантроль. Увогуле ж, наколькі прывабнай будзе наша малая радзіма – залежыць выключна ад нас. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны Дзень інфармавання, які прайшоў на мінулым тыдні на прадпрыемствах раёна, прысвячаўся Году малой радзімы. На комплексе па вырошчванні буйной рагатай...
|
|