"Больше чем книги" — слоган XXVI Минской международной выставки-ярмарки
31.01.2019
—
Разное
|
>
З 6 па 10 лютага 2019 года ў 26-ы раз у выставачным комплексе «Бел Экспо» пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных кніжных выстаў, якія праходзяць у СНД і ва Усходняй Еўропе. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця кірмашу адбудзецца 6 лютага пры ўдзеле Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча.
XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным дат Беларусі.
Упершыню выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краудфандынгу, літаратурную крытыку і блогінг, працу ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.
Акрамя таго, падчас выставы прэзентуюць навінкі найбуйнейшых выдавецтваў краін блізкага і далёкага замежжа, арганізуюць аўтограф-сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, правядуць бізнес-перамовы, майстар-класы і адукацыйныя трэнінгі.
Арганізатарамі Мінскай кніжнай выставы-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Суарганізатарамі: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел". Фота з інтэрнэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 6 па 10 лютага 2019 года ў 26-ы раз у выставачным комплексе «Бел Экспо» пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных кніжных выстаў, якія...
|
|