Памёр трэці ўдзельнік ранішняй аварыі на МКАД. 21.by

Памёр трэці ўдзельнік ранішняй аварыі на МКАД

01.02.2019 14:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

У лякарні памёр трэці ўдзельнік страшнай аўтааварыі, якая адбылася сёння на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-служба сталічнай ДАІ. 

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы. Фура "Сканія" сутыкнулася з трактарам, які ад удару вылецеў з унутранага на вонкавае кальцо МКАД. Там ён урэзаўся ў тры легкавікі — "Мазду", "Опель" і "Сітраен". Медыкі шпіталізавалі кіроўцаў "Опеля" і "Сітраена", якія выбраліся са сваіх машынаў самастойна. 

54-гадовы кіроўца "Мазды" і яго 52-гадовая жонка загінулі на месцы. Ратавальнікі дасталі з машыны яшчэ аднаго 26-гадовага пасажыра, якога шпіталізавалі з траўмамі. Цяпер, як паведамілі ў ДАІ, памёр і ён.  

На месцы аварыі, у раёне 10-й клінікі, рух аўтатранспарту па-ранейшаму абмежаваны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС У лякарні памёр трэці ўдзельнік страшнай аўтааварыі, якая адбылася сёння на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика