Осиповичский РОВД. Третий год — первый!
05.02.2019
—
Разное
|
На выніковай калегіі УУС, якая адбылася 29 студзеня ў абласным цэнтры з удзелам міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Iгара Шуневіча, старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2018 год Асіповіцкі РАУС прызнаны лепшым райаддзелам вобласці. За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, дасягнутыя поспехі ў раскрыцці і прафілактыцы злачынстваў Уладзімір Даманеўскі ўручыў Ганаровую грамату, Ганаровы прыз УУС і каштоўны падарунак начальніку райаддзела палкоўніку міліцыі Віктару Архіпенку (на здымку). Такую высокую ацэнку праца асіповіцкіх праваахоўнікаў атрымлівае ўжо трэці год запар, і гэта лепшае пацвярджэнне эфектыўнасці дзейнасці райаддзела. Першынство сярод падраздзяленняў Магілёўшчыны заваявалі і асобныя падраздзяленні РАУС — аператыўна-дзяжурная служба і група кадраў, аб дасягненнях якіх “раёнка” пісала (гл. “АК” № 6 ад 22.01. 2019 г.). Заслужаныя ўзнагароды на мерапрыемстве былі ўручаны і нашым асобным супрацоўнікам: медалём “За бездакорную службу” III ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка РАУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Юркавец, а Віктар Архіпенка з рук міністра атрымаў нагрудны знак МУС “За выдатную службу”. Фота з сайта УУС Магілёўскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выніковай калегіі УУС, якая адбылася 29 студзеня ў абласным цэнтры з удзелам міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Iгара Шуневіча, старшыні...
|
|