Дапамагаць — не сорамна!. 21.by

Дапамагаць — не сорамна!

19.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ ў пачатку снежня ў Беларусі стартавала акцыя “Дапамога пажылым людзям. Зімовы сезон”. У рэжыме “гарачых ліній” сталі працаваць тэлефоны раённых камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Галоўная задача — прыцягненне ўвагі юнакоў і дзяўчат да праблем пажылых. І за гэтыя крыху больш як два месяцы валанцёры па ўсёй краіне дапамаглі сотням адзінокіх пенсіянераў. Актыўна ўдзельнічае ў акцыі і Мядзельшчына. Кожны тыдзень валанцёрскія атрады па ўсім раёне накіроўваюцца да замацаваных за імі пажылых людзей. Юнакоў і дзяўчат там ужо ведаюць і часта чакаюць.

Асноўны напрамак працы — бытавы: пачысціць дарожкі ад снегу, насекчы дроў, прынесці ў дом вады. Пры неабходнасці валанцёры дапамагаюць зрабіць уборку або перанесці рэчы.
Тыя, каму патрэбна дапамога, могуць звяртацца па тэлефоне райкама БРСМ. Паведаміць пра пенсіянера, якому патрэбна дапамога, можа абсалютна любы чалавек.
Як прызнаецца першы сакратар райкама БРСМ Марына Апанасёнак, самі пажылыя рэдка звяртаюцца па тэлефонах.
— За кожным атрадам у раёне замацаваны пэўныя пажылыя людзі, якіх рэгулярна наведваюць. Таму і валанцёры сваіх пенсіянераў ведаюць, і тыя іх. Але ўсё адно часам бывае, што бабулі і дзядулі спрабуюць адмовіцца, спасылаючыся на тое, што для іх гэта не такая ўжо вялікая праблема, змогуць і самі. Напрыклад, кажуць, што не трэба чысціць дарожкі, таму што яны не так часта выходзяць з хаты.
— Як вы лічыце, чаму?
— Магчыма, проста саромеюцца. А можа, прывыклі ўсё рабіць самі. Але хіба так лёгка старэнькай бабулі пачысціць дарожку або прынесці дровы? Вядома, не. Нам здаецца, што прымаць такую дапамогу зусім не сорамна. А дапамагаць — ужо тым больш. Бо, што б пенсіянеры ні гаварылі, відаць, што яны валанцёрам рады. Для пажылых людзей гэта не толькі рашэнне нейкіх бытавых праблем, але і проста жывыя чалавечыя зносіны. Пакуль працуем, паспеюць з намі і абмеркаваць навіны, і аб сваім жыцці расказаць. Вельмі цікава.
— Як ахвотным далучыцца да валанцёрскіх атрадаў?
— Самы просты спосаб — патэлефанаваць у райкам БРСМ па нумарах 54-5-45 або 50-5-63. Калі не ведаеце, ці ёсць у вашым населеным пункце валанцёрскі атрад — мы падкажам і дапаможам звязацца з бліжэйшым. Нягледзячы на тое, што ў акцыі зроблены ўхіл на зімовы сезон, яна праходзіць круглы год. Адзінае, што адрозніваецца — асаблівасці працы, якая залежыць ад надвор’я. Таму далучыцца да валанцёраў ніколі не позна.
Няма абмежаванняў і па ўзросце валанцёра. У акцыі могуць прыняць удзел і прадстаўнікі працоўнай моладзі, і школьнікі. Пра тое, як стаў валанцёрам, расказаў вучань
адзінаццатага класа ДУА “Мядзельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Максім Турын:
— У валанцёрскі атрад “Горящие сердца” трапіў вельмі проста: запрасілі ў школе. Падумаў: “Чаму б не?” Акцыя “Дапамога пажылым людзям. Зімовы сезон” стала для мяне першай і вельмі спадабалася. Зусім не складана прынесці дроў і пачысціць панадворак. Але вельмі прыемна бачыць, што нават такая невялікая дапамога аблегчыла бабулі жыццё і падняла настрой. Я ўпэўнены, што працягну ўдзельнічаць у такіх акцыях.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота з архіва райкама БРСМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў пачатку снежня ў Беларусі стартавала акцыя “Дапамога пажылым людзям. Зімовы сезон”. У рэжыме “гарачых ліній” сталі працаваць тэлефоны раённых камітэтаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика