Боевые пуски из РСЗО «Смерч», «Ураган» и «БелГрад» провели в ходе «сборов губернаторов» на полигоне «Осиповичский»
22.02.2019
—
Разное
|
20 лютага на базе 51 артылерыйскай брыгады прайшоў збор “Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь”, у якім прынялі ўдзел старшыні абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарвыканкама, іх намеснікі, што курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, ваенныя камісары абласцей. Узгаданая вучоба праводзілася ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2018/2019 навучальным годзе і стала працягам работы па ўдасканаленні сістэмы ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны. “Зборы губернатараў” праводзяцца штогод у розных рэгіёнах, і кожны мае сваю тэматыку. Пачынаючы з 2016 года кіраўнікі абласцей атрымалі неабходную інфармацыю па фарміраванні тэрытарыяльных войск, арганізацыі тэрабароны, аховы абаронных аб’ектаў, увядзення ваеннага палажэння, узаемадзеянні часцей Узброеных Сіл і падраздзяленняў тэрабароны пры выкананні канкрэтных задач. Галоўнай мэтай пазаўчарашняга мерапрыемства стала вывучэнне асаблівасцей прымянення войск у сучасных узброеных канфліктах і дэманстрацыя магчымасцей відаў узбраення, якія прымяняюцца для “падтрымкі агнём”.
“Як сведчаць ваенныя канфлікты апошніх гадоў, гэта з’яўляецца важным фактарам у дасягненні мэт любога супрацьстаяння”, — менавіта такімі словамі падкрэсліў ролю ракетных войск і артылерыі на сучасным полі бою міністр абароны краіны Андрэй Раўкоў. Красамоўным пацвярджэннем сказанага сталі баявыя пускі з рэактыўных сістэм залпавага агню “Смерч”, “Ураган”, “БелГрад” і ўмоўныя — з ракетных комплексаў “Точка”. Прымяненне супрацьтанкавых гармат, пераносных ракетных комплексаў і аўтаматычных мінамётаў прадэманстравалі менавіта часці тэрытарыяльнай абароны, якія завяршаюць чарговы цыкл баявой вучобы на палігоне “Асіповіцкі”. Ваеннаслужачыя запасу сваёй зброяй валодаюць граматна: усе цэлі знішчаны за прадугледжаны нарматывамі час і з мінімальным расходам боепрыпасаў. * * * Падчас кароткай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў перапынку паміж заняткамі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў важнасць развіцця тэрытарыяльнай абароны і адзначыў, што ўдзел у арганізаваным на Асіповіччыне зборы даў практычны вопыт, які будзе карысны для далейшай дзейнасці па павышэнні абароназдольнасці нашай краіны. Дзмітрый САЎРЫЦКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лютага на базе 51 артылерыйскай брыгады прайшоў збор “Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь”, у якім прынялі ўдзел старшыні абласных выканаўчых... |
|