Як праходзіла свята абаронцаў Айчыны ў яслях-садзе №10 г. Смаргоні
27.02.2019
—
Разное
|
Дзень абаронцаў Айчыны ў яслях-садзе №10 г. Смаргоні выхаванцы старэйшай групы адзначылі фізкультурным святам. У гэты выдатны дзень дзяўчынкі і хлопчыкі запрасілі ў госці сваіх бацькоў.
Асаблівая ўвага аказвалася татам і дзядулям. Песнямі, вершамі, спартыўнымі танцамі віншавалі іх нашы выхаванцы са святам. А яшчэ ў гэты дзень у вясёлых спартыўных эстафетах нашы дзеці прадэманстравалі сваю хуткасць, спрыт, актыўнасць, уменне дзейнічаць у камандзе. Вынікі эстафет паміж двума камандамі «Лётчыкі» і «Танкісты» ацэньвала строгае і справядлівае журы. Вельмі прыемна было бачыць радасныя твары дзяцей, адчуць іх дух спаборніцтва і саперніцтва. Зараблялі балы для сваіх каманд і таты. Конкурсы для іх «Патрап ў цэль», «Лопні шар» былі пацешнымі і вясёлымі. Дзеці падтрымлівалі тат дружнымі апладысментамі. Свята прайшло весела і заўзята. Перамогу атрымала каманда «Лётчыкі». Але і каманда «Танкісты» не засталася ў крыўдзе. Усе удзельнікі спаборніцтва былі ўзнагароджаны салодкімі медалямі. Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень абаронцаў Айчыны ў яслях-садзе №10 г. Смаргоні выхаванцы старэйшай групы адзначылі фізкультурным святам. У гэты выдатны дзень дзяўчынкі і хлопчыкі запрасілі...
|
|