Сяргей Чалы ў Віцебску, піва на ірландскае свята і новы спектакль. Топ афішы выходных. 21.by

Сяргей Чалы ў Віцебску, піва на ірландскае свята і новы спектакль. Топ афішы выходных

15.03.2019 18:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так супала, што ўсе самыя цікавыя імпрэзы гэтых выходных арганізатары анансавалі па-беларуску. У суботу запрашаюць на лекцыю вядомага фінансавага аналітыка Сяргея Чалага. У нядзелю — на Дзень святога Патрыка ў «Торвальд», а таксама на новы спектакль пра Шагала ў «Ляльку».

Інтэрактыўная лекцыя «Што будзе з беларускай эканомікай»


Сяргей Чалы. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Дзе: арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1)

Калі: 16 сакавіка, 16.30

Уваход: вольны

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю «Што будзе з беларускай эканомікай». Хто можа патлумачыць пра гэта лепш, чым Сяргей Чалы? Незалежны фінансавы аналітык, вядоўца праграмы «Эканоміка на пальцах» на TUT.BY раскажа, ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі і якія рэформы трэба рабіць. А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.

Рэгістрацыя на мерапрыемства — па спасылцы.

Дзень святога Патрыка


Дзе: арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1)

Калі: 17 сакавіка, 18.00

Уваход: 5 рублёў (але можна трапіць бяслатна — калі прыйдзеш у святочным строі)

Ірландскі паб «Торвальд» у Віцебску ў нядзелю запрашае на сваё амаль прафесійнае свята — Дзень святога Патрыка. У праграме: музыка ад «Адарвірог» (Мінск), танцы пад DJ-сэт, фатаграфаванне ў святочных строях, ну і, канешне, смачнае піва.

Больш інфармацыі па нумары: +375 33 399−99−20.

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск»


Дзе: тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Калі: 17 сакавіка, 18.00

Кошт квіткоў: 6 рублёў

«Мастак. Вяртанне ў Віцебск» — новы спектакль лялечнікаў для дарослых гледачоў у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Віктара Клімчука. Прысвечаны ён, зразумела, Марку Шагалу. Спектакль пра тое, як мастак працягвае шукаць сваё месца ў Віцебску. Нават пасля вечнага развітання.

Дадатковая інфармацыя — па тэлефонах: +375 212 66-90-77, +375 212 62-50-51.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так супала, што ўсе самыя цікавыя імпрэзы гэтых выходных арганізатары анансавалі па-беларуску. У суботу запрашаюць на лекцыю вядомага фінансавага аналітыка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика