Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста. 21.by

Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста

19.03.2019 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя школа № 12 г. Брэста не толькі агульнаадукацыйная ўстанова, але і з музыкальным ухілам. У нас ажно 12 настаўнікаў музыкі, якія надаюць вялікую ўвагу вучням, жадаючым далучыцца да гэтага роду мастацтва, стараюцца выявіць і развіць у дзяцей музыкальныя здольнасці, закладзеныя ім самой прыродай. Варта дабавіць, што сама навучальная ўстанова забяспечана ўсім неабходным для такіх заняткаў. Таму не дзіва, што ў нас, выкладчыкаў музыкі, з дапамогай вучняў розных гадоў навучання і розных узроўняў навучанасці ёсць магчымасць праводзіць сольныя канцэрты перад нашымі школьнікамі ды гасцямі школы.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news64452.php

Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста

Мэта такіх канцэраў – прывіць дзяцям інтарэс да музыкі наогул, запаліць у іхніх душах любоў да цудоўнага роду мастацтва, у якім думкі, пачуцці і перажыванні выражаюцца рытмічна арганізаванымі гукамі, зацікавіць мелодыкай і хараством гучання, ствараемага на розных музычных інструментах, пазнаёміць з разнастайным рэпертуарам кампазітараў, як класікаў, так і сучасных беларускіх і замежных стваральнікаў непаўторнай музыкі для піяністаў, баяністаў, скрыпачоў, гітарыстаў, саксафаністаў, флейтыстаў. Але самая галоўная наша задача – даць магчымасць выканаўцу таго ці іншага твора адчуць сябе артыстам, перажыць сваю “хвілінку славы”, імгненне ўзлёту душы і прызнанне людзьмі ягонага таленту.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news64452.php

Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста

Як правіла, такія канцэрты вельмі стымулююць дзяцей да вучобы і працы над сабой, дапамагаюць нам далучаць іх да прыгожага мастацтва, да творчага працэсу. Мы, арганізатары падобных мерапрыемстваў, са свайго боку стараемся разнастаіць праграму і ўпрыгожыць сольныя канцэрты святочнай прэзентацыяй, цікавымі звесткамі пра лёс кампазітараў, пра нараджэнне п’есы, песні, якую выконвае наш вучань.

Так, чарговы канцэрт Аляксандры Лебядзьковай (5-ы год навучання ў класе фартэпіяна), які адбыўся ў пачатку сакавіка бягучага года, мы вырашылі арганізаваць дзеля вучняў трэціх класаў. А каб шырэй і бліжэй пазнаёміць іх не толькі з музыкай, але і з роднай беларускай мовай, якую яны толькі ў гэтым годзе пачалі вывучаць, мы запрасілі вядомую брэсцкую паэтэсу і пісьменніцу Надзею Парчук, Сашыну бабулю, якая піша па-беларуску. Гэтыя дзве творчыя роднасныя душы падарылі нашым вучням сапраўднае свята музыкі і паэзіі.

“Я ўсё думала, як адшукаць, / Дзе знайсці мне адзіныя словы, / Каб з любоўю сардэчнай сказаць / Пры сустрэчы ў час нашай размовы…” – з такім нечаканым прызнаннем звярнулася паэтэса да дзяцей і тут жа прадоўжыла:

Як убачыла вас я, сябры, –

Патанула у позірках чыстых

Вашых добрых вачэй прамяністых

І магу гаварыць да зары…

Мне цяпер сваіх слоў не стрымаць –

Неяк самі ірвуцца на волю...

Божа, дай вам шчаслівую долю,

Навучы гэты свет шанаваць!

Надзея Мікалаеўна сваімі светлымі, мілымі вершамі, казкамі, напісанымі спецыяльна для вучняў малодшых класаў, цікавымі загадкамі, шчырымі пажаданнямі значна ўпрыгожыла і разнастаіла святочную атмасферу ў актавым зале. Чароўныя мелодыі музыкі чаргаваліся і пераліваліся з чыстым гучаннем звонкай беларускай мовы. Наша госця на дзіва артыстычна дэкламіравала то адзін цікавы твор, то другі; расказвала дзецям то пра бусліка, які пасля доўгага вандравання з радасцю вярнуўся на радзіму з далёкага паўднёвага краю, то пра дзядулю, які ранняй вясной шчыра вітаўся з птушкай, сімвалам Беларусі, то распавядала пра пеўніка-разбойніка:

Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста
На падворку бабы Наты

Ходзіць певень барадаты.

Чуб каронаю гарыць,

Хвост на сонцы зіхаціць,

Сам сабою – ганарлівы

І не любіць палахлівых.

А калі ўжо карацей:

Ох, не любіць ён дзяцей!..

Сярод усяго прачытанага прагучалі і такія павучальныя словы:

Беражлівасці вучыцца

Заклікаю вас, сябры,

Каб струменілі крыніцы

Ля азёраў і ў бары.

Паразвешвайце кармушкі

Ў родным садзе за акном –

Хай зімой гасцююць птушкі,

Хай дзяўбуць ахвотна корм.

Не забруджвайце прыроду,

Не ламайце ў парках дрэў,

Каб вярталіся штогоду,

Птушкі й ладзілі свой спеў…

Школьнікі не забывала шчыра дзякаваць сваім дабрачынцам гучнымі апладысментамі. Побач са сцэнай актавай залы была аформлена выстава кніг, выдадзеных Надзеяй Парчук, сярод якіх красаваўся і блакіцісты яе зборнік вершаў, казак, лічылачак, загадак для дзетак.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news64452.php

Свята музыкі і паэзіі у сярэдняй школе № 12 г. Брэста

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госця і юная піяністка атрымалі ад удзячных вучняў ды арганізатараў мерапрыемства кветкі і салодкія падарункі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Сярэдняя школа № 12 г. Брэста не толькі агульнаадукацыйная ўстанова, але і з музыкальным ухілам. У нас ажно 12 настаўнікаў музыкі, якія надаюць вялікую ўвагу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика