Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

19.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

12 сакавіка з кватэры пенсіянеркі выкрадзена 12 статуэтак-анёлаў коштам 200 руб. У нядзелю ў двары дома ў в. Верайцы знойдзены труп 41-гадовага мужчыны з пашкоджаннямі — праводзіцца праверка; у бальніцу дастаўлены нецвярозы жыхар Ялізава: яго ў сварцы керамічным кубкам траўмавала жонка.

РАСК

12 чысла ў хлеве жыхара Мязовічаў выяўлена 0,67 г марыхуаны.

Непрацуючы жыхар Малой Гравы захоўваў у сваім доме 687,26 г пораху.

33-гадовы жыхар Градзянкі, раней пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі,  3 сакавіка ў нецвярозым выглядзе быў затрыманы за рулём матацыкла.

Тры крымінальныя справы заведзены ў дачыненні да асіпаўчанкі: працуючы ў бухгалтэрыі прадпрыемства, яна ў красавіку-маі 2011 года ўнесла загадзя лжывыя звесткі ў бухгалтарскія дакументы і завалодала налічанымі на карт-рахунак 140 рублямі; у сакавіку і ліпені 2013 года такім жа чынам скрала 312 і 645 руб.

ДАI

Папярэджана 120 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 30 пешаходаў, 6 “бяспраўнікаў”, 10 вадзіцеляў, што парушылі хуткасны рэжым. Адбылося 3 дарожна-транспартныя здарэнні.

Увага! З 18 па 22 сакавіка — тыдзень дзіцячай бяспекі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 і 1 парушальнік ПДР і антыалкагольнага заканадаўства; 15 і 4 тых, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе і ўчынілі дробныя крадзяжы; 4 — за іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

РАНС

13 чысла ў в. Малая Гарожа адбыўся пажар у жылым доме — 71-гадовы гаспадар, які пацярпеў ад задымлення, шпіталізаваны.

На наступны дзень у Вязаўніцы агнём знішчаны дах лазні, пашкоджана маёмасць.

IАЖіРС

Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання; узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС 12 сакавіка з кватэры пенсіянеркі выкрадзена 12 статуэтак-анёлаў коштам 200 руб. У нядзелю ў двары дома ў в. Верайцы знойдзены труп 41-гадовага мужчыны з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика