Пра тое, што лечыць душу. 21.by

Пра тое, што лечыць душу

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 сакавіка адзначалася цудоўнае свята — Дзень праваслаўнай кнігі. Дата выбрана невыпадкова: менавіта ў гэты веснавы дзень роўна 455 гадоў таму славутыя друкары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, якія паходзілі, дарэчы, з беларускіх земляў, выдалі ў Маскве першую кнігу “Апостал”.

ТАКІМ ЧЫНАМ, з 14 сакавіка 1564 года распачаўся адлік друкавання на землях Расійскай дзяржавы, а імёны першадрукароў навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гістарычныя летапісы.
З таго часу мінулі стагоддзі, і вось 14 сакавіка ў нашай Ленінскай сельскай бібліятэцы з нагоды значнай даты ладзілася святочнае мерапрыемства. Ва ўтульную залу на ўрок духоўнасці “Праваслаўная аптэка” завіталі юныя і дарослыя чытачы. Распачынаючы ранішнік, бібліятэкар Марыя Галаўчук прамовіла паэтычныя радкі, прысвечаныя дабрыні, што вымушана заўсёды супрацьстаяць злым павевам жыцця. Гарачае абмеркаванне выклікала ў прысутных біблейская прытча пра чалавека, які прынёс у падарунак суседу-скандалісту вядро лепшых яблыкаў, сарваных у сваім садзе. “Кожны дзеліцца тым, чым багаты”, — так растлумачыў чалавек свой учынак.
На літаратурнай выстаўцы “Радасць слова”, аформленай да ўрока, дзеці і дарослыя пазнаёміліся з лепшымі праваслаўнымі выданнямі, якія можна ўзяць для чытання ў нашай бібліятэцы.
Удзельнікі цікавай сустрэчы таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа ў дзве найбліжэйшыя царквы, размешчаныя на тэрыторыі Ленінскага сельсавета, — Свята-Дзмітрыеўскі храм у Рагозне і Свята-Уладзіміраўскі — у Чыжэўшчыне. Прысутныя даведаліся шмат новых фактаў з мінулага гэтых мясцовых славутасцяў.
Закончыўся ўрок духоўнасці заклікам часцей наведваць “праваслаўныя аптэкі”, паколькі звычайныя таблеткі і мікстуры лечаць цела, а слова Божае — душу.
Марыя ПРАТАСЮК, бібліятэкар Ленінскай сельскай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 сакавіка адзначалася цудоўнае свята — Дзень праваслаўнай кнігі. Дата выбрана невыпадкова: менавіта ў гэты веснавы дзень роўна 455 гадоў таму славутыя друкары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика