Специалисты призывают местных жителей искать остатки метеорита
27.03.2019 10:54
—
Разное
|
Днямі наш раён наведала група навукоўцаў — супрацоўнікаў Польскай лабараторыі камет і метэораў, якія збіралі аповеды магчымых відавочцаў рэдкай з’явы, паколькі некалькі польскіх фотакамер таксама зафіксавалі пралёт метэарыта ў бок Пружан. Як адзначаюць замежныя даследчыкі, метэарыт пры пралёце праз атмасферу мог важыць да 500 кг, а пры падзенні — да 100 кг. Ён таксама мог раздрабніцца на меншыя кавалкі — ад 50 кг да 100 г. Спецыялісты заклікаюць мясцовых жыхароў як мага хутчэй правесці пошукі нябеснага каменя, пакуль ён яшчэ ляжыць на паверхні зямлі (з пачаткам палявых сельгасработ знайсці рэшткі метэарыта будзе амаль немагчыма). Па іх меркаванні, знешне “пружанскі” метэарыт павінен быць чорным, а на сколах — больш светлым. Верагодна, метэарыт быў жалезным, таму нават малыя яго кавалкі будуць параўнальна цяжкімі. Мы звяртаемся да неабыякавых пружанцаў з просьбай: калі вам трапіцца ў вызначанай зоне падобны “камень”, сфатаграфуйце знаходку, вызначце яе каардынаты і паведаміце навуковым супрацоўнікам музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіна пра метэарыт, што праляцеў над Пружаншчынай у калядную ноч 7 студзеня ў 3.33 (па дадзеных камер відэаназірання ў Брэсцкім раёне), распаўсюдзілася ў сродках... |
|