Рожденная под счастливой звездой. Семнадцатилетняя кореличчанка Дарья Конюх готова к любым жизненным экзаменам. 21.by

Рожденная под счастливой звездой. Семнадцатилетняя кореличчанка Дарья Конюх готова к любым жизненным экзаменам

27.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таленавітая і прыгожая, разумная і ўпэўненая ў сабе – менавіта так можна апісаць выпускніцу сярэдняй школы №1 Дар’ю Конюх. Ужо з першага класа было зразумела: дзяўчынка даб’ецца шмат, бо стараннасць і адказнасць да любой справы ў яе ў крыві. У сваю чаргу, шматлікія граматы і дыпломы служаць яшчэ адным доказам таго, што на раённую Дошку пашаны яе партрэт занесены невыпадкова.


Нарадзілася будучая выдатніца ў Карэлічах. Упершыню пераступіўшы парог школьнага жыцця, стала відавочна: Даша пакіне яскравы след у гісторыі навучальнай установы. І, у прынцыпе, так яно і адбылося. Расказваючы пра ўлюбёныя прадметы, дзяўчына прыгадвае, што ў пачатковых класах вельмі любіла маляванне, працоўнае навучанне і… матэматыку. З цягам часу сімпатыя да лічбаў і прыкладаў не знікла, а толькі ўзмацнілася. Прычым так, што, выбіраючы прадметы для здачы ўступных іспытаў, матэматыка ў гэтым спісе была абавязковай. Потым дадалася яшчэ англійская і, вядома, беларуская мова.

– Родную мову я вельмі люблю. Ды і як можна адносіцца да яе абыякава, калі гэта наш скарб, наша культура і аснова ўсёй нацыі? – разважае дзяўчына. – Англійскую абрала таму, што на ёй размаўляе амаль увесь свет, яна вельмі запатрабаваная.

Гэтыя тры дысцыпліны прадставяць абітурыентцы шанец паступіць у адну з навучальных устаноў Мінска, аб якой яна не перастае марыць кожны дзень. Пайсці па слядах маці – яна працуе настаўнікам пачатковых класаў – Даша не захацела: “Не маё”. Гэта і зразумела, бо, жывучы з матуляй, у дзяўчынкі была выдатная магчымасць убачыць працэс знутры, асэнсаваць усе яго плюсы і мінусы, прыйсці да асабістых высноў.

– Раней, калі я хадзіла ў дзіцячую школу мастацтваў, бачыла сябе дызайнерам альбо архітэктарам. Паколькі творчасць займае вельмі важнае месца ў маім жыцці, я марыла рэалізавацца менавіта ў гэтай сферы, – расказвае выпускніца. – Але час ідзе, прыярытэты мяняюцца, таму зараз я буду рабіць усё магчымае, каб паступіць на спецыяльнасць эканамічнага профілю.

А робіць дзяўчына сапраўды шмат. Пытаючыся пра яе захапленні, я чую сумны ўздых і разумею: зараз не да таго. Ды і праўда, як можна адпачываць, калі вось-вось пачнуцца самыя адказныя экзамены ў яе жыцці? А для таго, каб у спісе залічаных быць адной з першых, вядома, трэба працаваць. Доўга і старанна. Так як Даша.

– У час, калі мой брат яшчэ жыў з намі, бацькі дзівіліся, наколькі мы розныя ў падыходзе да вучобы. Калі яго пастаянна трэба было прымушаць сесці за падручнікі, то мяне, наадварот, адысціся ад іх (усміхаецца).

І стараннасць дзяўчынкі была ўзнагароджана. Спачатку дыпломамі ў школьных алімпіядах, а потым – у раённых і абласных. Не мінулі адзінаццацікласніцу і гульні “Што? Дзе? Калі?”, у якіх можна было значна пашырыць свой кругагляд.

Цікава, што падчас нашай размовы адна з зорак дзіцячай Дошкі пашаны раптоўна перахозіць на беларускую мову, чым прыемна мяне здзіўляе. Дзяўчына пачынае расказваць пра любімага Багдановіча і пра тое, што беларуская класіка – гэта тая рэч, якая заўсёды адгукаецца рэхам у яе душы. А напрыканцы, гаворачы пра свае мары і жаданні, Даша прызнаецца, што больш за ўсё ўдзячна сваім бацькам: “Вельмі хачу дапамагаць ім і быць побач. Што б ні здарылася. Назаўжды”.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таленавітая і прыгожая, разумная і ўпэўненая ў сабе – менавіта так можна апісаць выпускніцу сярэдняй школы №1 Дар’ю Конюх. Ужо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика