Міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена
28.03.2019 10:38
—
Разное
|
![]() pixabay.com У Полацкім раёне міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена. Па трывозе быў падняты асабісты склад раённага аддзела ўнутраных спраў. Праваахоўнікі ўначы шукалі дзяцей і ў вёсцы, і ў навакольным лесе, але няўдала. А 6-й гадзіне раніцы 27 сакавіка дзяўчынкі выйшлі да міліцыянераў. Яны расказалі, што пасля прагулкі спазняліся дахаты да пазначанага бацькамі часу і спалохаліся пакарання, таму вырашылі пераначаваць у стозе сена. Калі раніцай пачулі, што іх шукаюць, выйшлі са схованкі. Адзначаецца, што іх жыццю нішто не пагражае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Полацкім раёне міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўначы 27 сакавіка ў адной з вёсак....
|
|