Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Герда, альбо Горад, у якім мы будзем шчаслIівыя” — спектакль пад такой назвай, пастаўлены па матывах п’есы драматурга Андрэя Карэліна, сёння ў 18 гадзін прадставіць на сцэне РЦК народны аматарскі тэатр “Надзея”. Самадзейныя акцёры раскажуць гледачам гісторыю аб тым, як у жудасных абставінах тэхнагеннай катастрофы чатыры адзінокія чалавекі спрабуюць знайсці выратаванне і мараць аб будучым…

У МПЦ “Равеснік” заўтра чакаюць аматараў харавых спеваў: а 18 гадзіне тут адбудзецца канцэрт Уральскага дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору, прысвечаны 75-годдзю калектыву. Даведкі па тэл.: 70-698 і 70-699.

Па дадзеных райцэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, зараз у раёне налічваецца 655 сем’яў, што выхоўваюць траіх і болей дзяцей; 29 з іх   атрымалі статус шматдзетных з пачатку года. За прызначэннем сямейнага капіталу за гэты перыяд звярнулася 18 сем’яў, а з моманту ўвядзення ў 2015 годзе такой меры доўгатэрміновай падтрымкі яго атрымала 421 сям’я.

Аддзелам працы і занятасці насельніцтва райвыканкама з пачатку года працаўладкавана 168 чалавек, з іх 111 беспрацоўных, 3 землякі атрымалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцтва, 2 з групай інваліднасці працаўладкаваны для працоўнай адаптацыі. На 26 сакавіка тут зарэгістравана 290 грамадзян, якім патрабуецца працаўладкаванне, у іх ліку 204 беспрацоўныя. У наяўнасці 494 вакансіі.

Працаўнікі ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” з пачатку падсочкі, якая пачалася каля трох тыдняў таму, з запланаванай тысячы ўжо нарыхтавалі 400 тон бярозавіку. Найбольш вынікова спрацавалі Каранскае, Асіповіцкае і Цэльскае лясніцтвы.

У міжклубным турніры па спартыўных бальных танцах “BELAZ CUP-2019”, які прайшоў днямі ў Жодзіна, 1 месцы ў намінацыі “сола-дзяўчынкі” заваявалі юныя ўдзельніцы танцавальнага клуба “Легенда” Ангеліна Пахоменка (група 7-10 гадоў), Карына Післяк, Вольга Гарбачова і Паліна Гамлявая (6 гадоў і маладзейшыя).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Герда, альбо Горад, у якім мы будзем шчаслIівыя” — спектакль пад такой назвай, пастаўлены па матывах п’есы драматурга Андрэя Карэліна, сёння ў 18 гадзін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика