П'яны кіроўца пад Гроднам пратараніў іншы аўтамабіль дзеля помсты. 21.by

П'яны кіроўца пад Гроднам пратараніў іншы аўтамабіль дзеля помсты

16.05.2019 16:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

15 траўня нецвярозы кіроўца на аўтадарозе Гродна-Сапоцкін знарок учыніў ДТЗ, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

57-гадовы гарадзенец пасварыўся з жонкай, выпіў гарэлкі і вырашыў паехаць на лецішча ў вёску Рацічы. Мікрааўтобус "Фальксваген", на якім ён ехаў, віляў па дарозе, хаатычна паскараўся і тармазіў. На вуліцы Славінскага на гэта звярнуў увагу кіроўца легкавога аўтамабіля "Фальксваген". Параўняўшыся з мікрааўтобусам, ён заўважыў, што кіроўца нецвярозы і затэлефанаваў у ДАІ. Сам мужчына працягнуў ехаць за аўтобусам, паведамляючы ў ДАІ пра яго маршрут.

За некалькі кіламетраў ад горада мікрааўтобус спыніўся, развярнуўся і паехаў за машынай свайго пераследніка, а потым пратараніў яе. 

Пазней п'яны кіроўца патлумачыў: ён вырашыў адпомсціць, калі зразумеў, што другі кіроўца пераследуе яго пасля паведамлення ў ДАІ. Інспектары ДАІ прыехалі на месца ДТЗ праз пару хвілін пасля аварыі. 

Дарэчы, утрыманне алкаголю ў затрыманага на момант агляду перавышала дапушчальны паказчык прыкладна ў тры разы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 15 траўня нецвярозы кіроўца на аўтадарозе Гродна-Сапоцкін знарок учыніў ДТЗ, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. 57-гадовы гарадзенец пасварыўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика