У падтрымку нацыянальнай каманды. 21.by

У падтрымку нацыянальнай каманды

27.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі з 22 мая па 30 чэрвеня праводзіць акцыю ў падтрымку беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях «Яскравае лета!», паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна быць падпісчыкам афіцыйных старонак НАК Беларусі ў сацыяльных медыя (адной або некалькіх): «УКантакце», Facebook, Instargam. Зрабіць фота з талісманам гульняў лісянём Лесікам, на фоне спартыўных аб’ектаў або выявы любой сімволікі II Еўрапейскіх гульняў, дапоўніць яго пажаданнямі беларускай камандзе ў выглядзе матывуючага слогана ў вершах ці прозе і апубліка­ваць, суправа­дзіўшы запіс хэштэгамі: #яскраваелета, #brightgames, #brightteamby.
Лепшыя работы будуць прадстаўлены ў штабе беларускай каманды ў Вёсцы спартсменаў, а таксама апублікуюць на старонках НАК Беларусі ў сацыяльных медыя і на сайце noc.by. Вынікі падвядуць шляхам адкрытага галасавання пасля завяршэння форуму. Пераможцы акцыі і аўтары самых яркіх работ на думку спартсменаў атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтографкарткі ад удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі з 22 мая па 30 чэрвеня праводзіць акцыю ў падтрымку беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика