Калектывы ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры прынялі ўдзел у абласным фестывалі побытавых танцаў

 

26 мая 2019 года ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму», у якім самы актыўны ўдзел прынялі калектывы ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры.

У конкурсе беларускіх народных побытавых парных танцаў удзельнічалі тры пары ў розных узроставых катэгорыях: удзельнікі гурта “Верасок” філіяла «Мацвееўскі ДК» Мар’яша Кузьма і Павел Смурага (узроставая катэгорыя 11-17 год); Марына Хацітоўская (Мацвееўскі ДК) і Аляксей Урублеўскі (Ізабелінскі ДК) – узроставая катэгорыя 18-50 год; Ганна Суханава і Часлаў Апановіч (ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры) –узроставая катэгорыя ад 51 года. Падрыхтоўкай пар-выканаўцаў побытавых танцаў да ўдзелу ў фестывалі займалася Марына Хацітоўская, загадчык філіялам «Мацвееўскі Дом культуры» і кіраўнік дзіцячых танцавальных калектываў «ДиМ» і «Верасок», і нездарма. Першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі занялі Мар’яша і Павел, трэцяе месца – Ганна і Часлаў. Марына і Аляксей атрымалі дыплом «За адраджэнне, развіццё і папулярызацыю традыцыйнай культуры Гродзеншчыны».

У канцэрце фальклорных калектываў на фестывалі прыняў удзел народны аўтэнтычны фальклорны гурт «Чараўніцы» філіяла «Мацвееўскі Дом культуры» пад кіраўніцтвам Надзеі Талашка. Калектыў атрымаў дыплом за ўдзел у фестывалі-свяце. У іх выкананні ўсім прысутных гледачам вельмі спадабалася песня «Вяселле камара». Гэту песню можна назваць візітнай карткай калектыву.

Фестываль ўключаў у сябе яшчэ адну важны момант у парпагандзе тардыцыйнай спадчыны – дэфіле народнага касцюма «Мода ад бабулі». Ваўкавыскі строй быў таксама прадстаўлены на фестывалі.

Як сказаў старшыня журы, выкладчык этналогіі і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў М.А. Козенка, гэты фестываль – значная падзея для Гродзенскай вобласці. Вельмі важна зберагаць і перадаваць спадчыну нашым нашчадкам.






 

 

 

Подпишитесь на наш канал в 

 

  •