Свята апошняга званка ў Шаркаўшчынскай СШ №2. 21.by

Свята апошняга званка ў Шаркаўшчынскай СШ №2

31.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4113 (Копировать)

Тысячы званкоў змясцілі ў сябе школьныя гады. Ніводны з іх не быў падобны на другі. Адзін прыспешваў на ўрок, іншы зваў да любімага настаўніка, быў нават такі, які выручаў у цяжкі момант, калі цябе выклікалі да дошкі, а ісці да яе не вельмі хацелася. Былі зусім недарэчныя званкі падчас кантрольнай работы, калі ўсё амаль ужо атрымалася, але трэба здаваць сшытак. Між іншым, былі і такія жаданыя, не параўнальныя ні з чым званкі ў завяршэнні навучальнага дня, чвэрці, года. Здавалася, што ім не будзе канца. Але вось прыйшоў час і апошняга званка.

Дзень развітання з дзяцінствам. Так, напэўна, можна назваць апошні званок. Кожны дарослы памятае ўрачыстую лінейку, прыгожа, з густам апранутых выпускнікоў і крыху разгубленых бацькоў, якім цяжка было паверыць, што іх дзеці ўжо дарослыя.

30 мая для 22 выпускнікоў сярэдняй школы № 2 свята апошняга званка — асаблівы дзень. Адзінаццаць год праляцелі хутка. У мінулым засталося мноства вялікіх і малых адкрыццяў, з якіх і складалася школьнае жыццё.

— Заканчэнне школы — гэта важны рубеж у жыцці, — сказаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Сёння ва ўстановах адукацыі раёна выпускнікамі з’яўляюцца 149 вучняў дзявятых і 114 вучняў адзінаццатых класаў. Паважаныя выпускнікі, вы стаіце на парозе самастойнага дарослага жыцця. Наперадзе — адказная пара, калі вы будзеце здаваць экзамены, выбіраць прафесію і вызначаць свой далейшы лёс. Будзьце смелымі і ўпэўненымі ў сабе, не скарайцеся перад цяжкасцямі, актыўна праяўляйце свае таленты. Ад вашай мэтанакіраванасці залежыць ваша будучыня і будучыня нашай краіны. Віншую з гэтым выдатным святам і вас, паважаныя настаўнікі! Дзякуй вам за прафесіяналізм, творчую працу, адданасць прафесіі і вялікую любоў да дзяцей. Паважаныя бацькі! Сённяшняе свята — гэта вынік доўгіх і складаных школьных год, якія вы прайшлі разам з дзецьмі. Радасць адкрыццяў і горыч памылак, шчасце і першае каханне — усё гэта вы перажылі ў сваіх сэрцах. Няхай для вашых дзяцей ваш бацькоўскі дом заўсёды застаецца адкрытым. Усім астатнім вучням жадаю шмат радасных эмоцый і яркіх уражанняў падчас летніх канікул. Запасайцеся здароўем і энергіяй на будучы навучальны год.

Дзмітрый Міхайлавіч у якасці падарунка ўручыў дырэктару школы сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару для фізічнага выхавання вучняў.

Затым да настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў звярнуўся дырэктар школы Андрэй Іванавіч Татаровіч:

— Сёння ва ўсіх нас доўгачаканае свята. Мы ўрачыста завяршаем чарговы навучальны год. Паважаныя выпускнікі, апошні школьны званок абвясціць вам пра заканчэнне дзяцінства і пачатак новага самастойнага жыцця. Заўсёды ўпэўненым крокам ідзіце па выбранай вамі дарозе. Няхай тыя веды, якія кожны з вас атрымаў у сценах роднай школы, стануць трывалым падмуркам для будучых прафесій. Памятайце, што мы, настаўнікі, будзем чакаць вас у навучальнай установе, дзверы якой гасцінна расчынены.

Андрэй Іванавіч, падводзячы вынікі навучальнага года, адзначыў тых вучняў, якія вызначыліся паспяховасцю ў вучобе і паводзінах, прымалі актыўны ўдзел у школьным жыцці, сталі пераможцамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі з рук дырэктара граматы і дыпломы.

У апошні час вельмі папулярным стала правядзенне на такіх мерапрыемствах флэш-мобаў. Выпускнікі сярэдняй школы № 2 выканалі музычна-танцавальную кампазіцыю з элементамі сучаснай харэаграфіі. Гэтым самым яны прадэманстравалі сваю любоў да школы, да сваіх настаўнікаў, да сваіх малодшых сяброў, якім яшчэ трэба будзе спасцігаць навуку у сценах “alma mater”. А пасля пад гукі лірычнага вальса закружыліся ў танцы выпускнікі са сваімі маленькімі сябрамі, якія сёлета закончылі першы клас.

Адзінаццацікласнік Уладзіслаў Латышонак і першакласніца Аліна Ермашкевіч пераліўным апошнім званком абвясцілі аб заканчэнні чарговага навучальнага года, аб заканчэнні школы.

У добры і шчаслівы шлях, дарагія выпускнікі! Бывай, родная школа!

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3979 (Копировать) IMG_3982 (Копировать) IMG_3987 (Копировать) IMG_3988 (Копировать) IMG_3990 (Копировать) IMG_3992 (Копировать) IMG_4003 (Копировать) IMG_4004 (Копировать) IMG_4008 (Копировать) IMG_4016 (Копировать) IMG_4025 (Копировать) IMG_4027 (Копировать) IMG_4029 (Копировать) IMG_4031 (Копировать) IMG_4032 (Копировать) IMG_4036 (Копировать) IMG_4037 (Копировать) IMG_4040 (Копировать) IMG_4042 (Копировать) IMG_4050 (Копировать) IMG_4052 (Копировать) IMG_4054 (Копировать) IMG_4056 (Копировать) IMG_4058 (Копировать) IMG_4061 (Копировать) IMG_4062 (Копировать) IMG_4063 (Копировать) IMG_4064 (Копировать) IMG_4065 (Копировать) IMG_4066 (Копировать) IMG_4067 (Копировать) IMG_4068 (Копировать) IMG_4069 (Копировать) IMG_4070 (Копировать) IMG_4071 (Копировать) IMG_4072 (Копировать) IMG_4075 (Копировать) IMG_4076 (Копировать) IMG_4079 (Копировать) IMG_4080 (Копировать) IMG_4081 (Копировать) IMG_4082 (Копировать) IMG_4083 (Копировать) IMG_4084 (Копировать) IMG_4085 (Копировать) IMG_4086 (Копировать) IMG_4087 (Копировать) IMG_4088 (Копировать) IMG_4090 (Копировать) IMG_4091 (Копировать) IMG_4098 (Копировать) IMG_4099 (Копировать) IMG_4101 (Копировать) IMG_4102 (Копировать) IMG_4103 (Копировать) IMG_4104 (Копировать) IMG_4105 (Копировать) IMG_4107 (Копировать) IMG_4108 (Копировать) IMG_4114 (Копировать) IMG_4121 (Копировать) IMG_4123 (Копировать) IMG_4125 (Копировать) IMG_4132 (Копировать) IMG_4134 (Копировать) IMG_4135 (Копировать) IMG_4138 (Копировать) IMG_4142 (Копировать) IMG_4144 (Копировать) IMG_4149 (Копировать) IMG_4152 (Копировать) IMG_4155 (Копировать) IMG_4156 (Копировать) IMG_4157 (Копировать) IMG_4158 (Копировать) IMG_4162 (Копировать) IMG_4163 (Копировать) IMG_4165 (Копировать) IMG_4167 (Копировать) IMG_4170 (Копировать) IMG_4171 (Копировать) IMG_4182 (Копировать) IMG_4189 (Копировать) IMG_4192 (Копировать) IMG_4194 (Копировать) IMG_4196 (Копировать) IMG_4197 (Копировать) IMG_4198 (Копировать) IMG_4199 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика