Юбілейны саміт ЕАЭС і двухбаковыя сустрэчы – рабочы візіт Лукашэнкі ў Казахстан. 21.by

Юбілейны саміт ЕАЭС і двухбаковыя сустрэчы – рабочы візіт Лукашэнкі ў Казахстан

10.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая наведаў з рабочым візітам у Казахстан, дзе прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Гэта пасяджэнне ВЕЭС стала юбілейным. Мерапрыемства прымеркавана да дзвюх дат: 5-годдзя падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і 25-годдзя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі вынікі развіцця саюза і вызначылі далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасцей. На саміт былі вынесены пытанні, якія датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, узаемадзеяння ў мытнай сферы, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады, ходу рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэння Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС, і іншыя. Па выніках пасяджэння лідары краін ЕАЭС падпісалі больш за 20 дакументаў, а таксама адобрылі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на 2019-2020 гады.


Акрамя ўдзелу ў саміце Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.

Лукашэнка: адносіны Беларусі і Казахстана
заўсёды будуць добрымі

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

 

“Што датычыцца нашых адносін, яны заўсёды будуць добрымі, і я ніколькі не сумняваюся, што мы зможам і дабавіць у нашых адносінах”, – падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна прымаў пасла Казахстана ў Беларусі і прама яму сказаў аб канкрэтных напрамках, па якіх бакі могуць рушыць наперад у развіцці супрацоўніцтва.

Тавараабарот Беларусі і Казахстана ў мінулым годзе дасягнуў амаль $900 млн і павялічыўся на 30 працэнтаў да ўзроўню 2017 года. Пры гэтым беларускі экспарт перасягнуў $783 млн. У першым квартале 2019 года аб’ёмы ўзаемнага гандлю ўпалі прыкладна на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Тавараабарот склаў $171,5 млн. Сальда для Беларусі склалася дадатнае ў памеры $121,7 млн.

У Казахстан пастаўляюцца малако і малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мэбля, грузавыя аўтамабілі, лякарствы, замарожаная ялавічына, цукар, мясныя прадукты. Беларусь імпартуе нафтапрадукты, каменны вугаль, рэйкі, пракат з нелегіраванай сталі, нафтавыя газы, насенне лёну, баваўнянае валакно, цыбулю, часнок.

Аб’ём гандлю паслугамі ў 2018 годзе склаўся ў памеры больш за $153 млн, экспарт – $99 млн, імпарт – $54,2 млн.

У 2018 годзе аб’ём казахстанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі перасягнуў $18,8 млн (рост у 4,8 раза), з іх прамыя інвестыцыі – $18,3 млн.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 170 суб’ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць восем сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання (ААТ “БелАЗ”, ААТ “МТЗ”, ААТ “Гомсельмаш”, ААТ “МАЗ”, ААТ “УКГ “Бабруйскаграмаш” і іншыя). У Казахстане працуюць 256 арганізацый з беларускім удзелам, у Беларусі дзейнічае 45 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам.

Асноватворным дакументам практычнага ўзаемадзеяння з’яўляецца дарожная карта развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Казахстана на 2019-2020 гады.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Касым-Жамарту Такаеву за сустрэчу ў гэты няпросты час з улікам прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Казахстане. “Казахстанцы – гэта ўжо нават не тыя людзі, што былі ў сярэдзіне 1990-х, якіх я вельмі добра памятаю. Мы ўсе тады вельмі балелі нейкімі ідэямі, часам недарэчнымі і непатрэбнымі. Сёння нашы народы паглядзелі ўжо вакол сябе, пасталелі – зразумелі, дзе наш гонар, слава і поспех”, – падкрэсліў беларускі лідар.

“Мне здаецца, што хоць і цяжкая гэта прэзідэнцкая кампанія, вы правільнае прынялі рашэнне, што пайшлі на выбары. Вы правільна растлумачылі, што павінна быць вызначанасць у людзей, павінна быць легітымнасць прэзідэнта. Я абсалютна падтрымліваю тое, што адбываецца ў Казахстане. Я разумею свайго сябра Нурсултана Абішавіча, які вельмі перажывае на Казахстан. Ён разам з вамі працаваў, шмат мне пра вас расказваў, калі я яму задаў пытанне пры сустрэчы. Вы вельмі шмат зрабілі, удвух і вашы калегі, для таго, каб Казахстан адбыўся такім, якім мы яго сёння бачым”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву поспехаў. “Казахстанцы вельмі разумныя людзі. Яны ўжо ва ўсім разабраліся”, – сказаў ён.

У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў шчырую павагу, з якой у яго краіне ставяцца да кіраўніка беларускай дзяржавы. “Гэта шчырая павага да чалавека, які доўгія гады працуе на пасадзе Прэзідэнта Беларусі і робіць усё магчымае для ўмацавання аўтарытэту і патэнцыялу роднай дзяржавы. Адзначаем вашы поспехі, радуемся ім”, – сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас беларускага лідара за цёплую сустрэчу ў Мінску восенню мінулага года, калі ён наведваў Беларусь на чале парламенцкай дэлегацыі.

Лукашэнка і Назарбаеў пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-казахстанскіх адносін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-казахстанскіх адносін.

“Дзякуй за найвялікшую павагу да беларускага народа. Гэта не толькі мая заслуга, гэта вашы любоў і адносіны да майго народа. Я ведаю, як вы ставіцеся да беларусаў. Больш за 20 гадоў я ад вас гэта заўсёды чуў. Вельмі рады, што вам падабаецца Беларусь. Мы таксама да вашых паслуг – у любы час прыязджайце, я буду вас чакаць”, – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

“Што б ні здарылася, на якіх пасадах ні працавалі б, нас звязвае большае – дружба. Вы правільна сказалі: у самы цяжкі час па самых сур’ёзных пытаннях як бы мы ні спрачаліся, мы заўсёды аказваліся па адзін бок барыкад. Заўсёды абаранялі нашы інтарэсы, а ў Казахстана і Беларусі ніколі нават палярных пунктаў гледжання не было на тыя ці іншыя праблемы. Таму наша дружба будзе развівацца”, – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяперашні Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў – вельмі дастойны чалавек.

“Рашэнне ваша мудрае. Няхай не ўсе адразу гэта зразумелі, але потым яны ацанілі гэтыя дзеянні. Спакойна, ціха, так, як і павінна быць. Буры нам не патрэбны. Нам іх падкінуць звонку, калі патрэбна”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што цяпер ужо, у тым ліку ў Казахстане, у адрозненне ад 90-х гадоў усе зразумелі, дзе сябры, дзе ворагі і якім шляхам ісці.

 

“Казахстанцы цэняць стабільнасць і спакой так, як і іншыя народы. Трэба выбіраць спакой. А ўсё астатняе ад працы – будзеш працаваць, будзе вынік”, – упэўнены беларускі лідар.

 

У час сустрэчы Нурсултан Назарбаеў уручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн “Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан – Лідар Нацыі Нурсултан Назарбаеў”, які з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Казахстана і заснаваны ў маі 2001 года. Ордэн кіраўніку беларускай дзяржавы ўручаны ў азнаменаванне 25-годдзя ідэі аб еўразійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпісання Дагавора аб ЕАЭС, а таксама за асаблівы ўклад у паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва з Казахстанам. Аляксандр Лукашэнка стаў першым кіраўніком дзяржавы, каму ўручана такая ўзнагарода.

Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што без падтрымкі Прэзідэнта Беларусі не было б і самога саюза. Ён таксама адзначыў, што ўпершыню сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам ужо не ў якасці дзеючага кіраўніка дзяржавы, а ў статусе першага Прэзідэнта, лідара нацыі, валодаючы іншымі паўнамоцтвамі. “Усе гэтыя гады мы былі ініцыятарамі ўсіх інтэграцыйных працэсаў. І мы за гэта ваявалі ўдваіх заўсёды. Розныя былі моманты ў гэтым жыцці. Але я ўсё жыццё буду помніць нашы адносіны. І цяпер, калі я больш свабодны, хачу вам сказаць: тут Назарбаеў – гэта ваш самы лепшы сябар. Заўсёды буду чакаць, заўсёды буду гатовы дапамагчы, падтрымаць па любым напрамку”, – запэўніў казахстанскі лідар.

Гаворачы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, ён адзначыў, што за апошнія гады ўдалося значна падняць узаемны гандаль, супрацоўніцтва, стварыць сумесныя прадпрыемствы. “Але трэба прадаўжаць. Цяжкасці ёсць, але без гэтай інтэграцыі таксама цяжка”, – лічыць Нурсултан Назарбаеў.

Першы Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што яму паступіла прапанова стаць ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, і спытаў, што наконт гэтага думае кіраўнік беларускай дзяржавы. “Я ўжо сказаў сваё меркаванне. І сёння, і раней. І з Пуціным мы абмяркоўвалі гэта. І вам неяк я сказаў: цяпер вы ўжо больш свабодны чалавек, вы павінны патрабаваць, як належыць, з усіх. Вы абяцалі, што будзеце цяпер з нас патрабаваць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым сустрэча лідараў праходзіла ў вельмі цёплым і дружалюбным ключы. Нурсултан Назарбаеў расказваў аб палітычных трансфармацыях, якія адбываюцца ў Казахстане, нюансах у сваёй цяперашняй дзяржаўнай дзейнасці. Ён таксама адзначыў вялікі ўклад Прэзідэнта Беларусі ў развіццё сваёй краіны: “У вельмі няпростых умовах вы Беларусь трымаеце на такім высокім узроўні. І структура эканомікі, і ўзаемаадносіны з суседзямі няпростыя. Вы – самы сапраўдны баец і прыклад”.

Першы Прэзідэнт Казахстана запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Казахстан з асобным візітам. “У нас ёсць што паказаць. І вам захочацца і зімой быць у нас, і летам паглядзець, – адзначыў ён. – Казахстан да вашых паслуг. Я з вялікай радасцю вас прымаю сёння”.

“У гэтым годзе”, – адказаў на запрашэнне кіраўнік беларускай дзяржавы.

“Што датычыцца двухбаковых адносін, вы пагаварылі ўжо з дзеючым Прэзідэнтам (Касым-Жамарт Такаеў. – Заўвага БЕЛТА). Ён мой саратнік. Быў маладым хлопцам (я яго ўбачыў у Пекіне ў пасольстве Савецкага Саюза). А калі аб’явілі незалежнасць, дыпламаты нам патрэбны былі. І з таго часу ён 30 гадоў працуе са мной. Той курс, які мы залажылі, ён будзе прадаўжаць”, – дадаў Нурсултан Назарбаеў.

Лукашэнка на саміце ЕАЭС назваў галоўную задачу бягучага дня ў развіцці саюза

“Сённяшняе пасяджэнне праходзіць у дзень юбілейнай даты – пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. 29 мая 2014 года ў Астане прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі гэты гістарычны дакумент. Пазней да нас далучыліся Арменія, Кыргызстан. Пакладзены пачатак новаму этапу развіцця еўразійскай інтэграцыі”, – падкрэсліў беларускі лідар.

“Саюз яшчэ вельмі малады, але ўжо даказаў сваю эфектыўнасць”

 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі інтэграцыйнага аб’яднання, нягледзячы на невялікі тэрмін, які прайшоў з моманту яго стварэння: “Безумоўна, ЕАЭС яшчэ вельмі малады. Аднак ён ужо даказаў сваю эфектыўнасць і самастойнасць, забяспечыўшы нашым краінам дадатковую крыніцу эканамічнага росту, што дае магчымасць процідзейнічаць негатыўным тэндэнцыям у свеце. І гэты патэнцыял не проста далёка не вычарпаны, яму наогул не пакладзены пачатак. Наперадзе велізарныя перспектывы”.

 

Так, у апошнія гады ўдаецца падтрымліваць павелічэнне аб’ёмаў узаемнага гандлю (у 2017 годзе – больш як 127 працэнтаў да ўзроўню 2016 года, у 2018 годзе – амаль 112 працэнтаў да ўзроўню 2017 года). “Хоць насцярожвае, што тэмпы нарошчвання тавараабароту ў рамках саюза запавольваюцца. Пры гэтым з трэцімі краінамі яны, наадварот, растуць”, – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У ЕАЭС таксама пашыраецца прымяненне нацыянальных валют ва ўзаемных разліках, удалося пагасіць інфляцыйныя рызыкі, узяць пад кантроль пытанні занятасці насельніцтва. “Гэта азначае, што дзяржавы – удзельніцы саюза ўсё больш сінхранізуюць працэсы свайго развіцця, паступова збліжаючы пазіцыі ў правядзенні ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі, – сказаў Прэзідэнт Беларусі. – Нам трэба выкарыстоўваць такі вопыт. У тым ліку ў мэтах фарміравання агульных галіновых стратэгій – у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце, энергетыцы і іншых сферах”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў і аўтарытэт Еўразійскага эканамічнага саюза на сусветнай арэне. “Часам мы часта чуем, ды і самі гаворым, што з намі нібыта не хочуць супрацоўнічаць. Проста зайздросцяць, недзе баяцца. Гэта канкурэнцыя, і гэта натуральна. Але не заўважаць нас ужо не ўдаецца”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Прадаўжаецца дыялог з іншымі дзяржавамі, рэгіянальнымі аб’яднаннямі і міжнароднымі структурамі. Умацоўваецца пазітыўнае ўспрыманне саюза як сістэмаўтваральнай арганізацыі эканамічнай інтэграцыі на Еўразійскім кантыненце.

“Парадак дня напаўняецца новымі напрамкамі для работы. Мы пачалі лічбавую трансфармацыю эканомік, актывізацыю трансгранічных сувязей у рэальным сектары, стварэнне механізмаў рэалізацыі інавацыйных і інвестыцыйных праектаў. Гэта ўсё – важныя і перспектыўныя сегменты супрацоўніцтва”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

“Прыярытэтам павінна заставацца якаснае выкананне ўжо існуючых дамоўленасцей”

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць якаснага выканання ўжо існуючых у саюзе дамоўленасцей, што павінна з’яўляцца прыярытэтам. “Па фарміраванні адзіных рынкаў, забеспячэнні свабоды руху капіталаў, тавараў, работ і паслуг. Актыўнасць на знешнім контуры і новых напрамках не павінна наносіць урон асноўнай дзейнасці па адмене бар’ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што адчувальны станоўчы эфект ад інтэграцыйнага праекта дадуць больш цесная кааперацыя, павелічэнне долі тавараў, вырабленых унутры ЕАЭС, на агульным рынку.

 

“Трэба адмовіцца ад пратэкцыянісцкіх рашэнняў на нацыянальных узроўнях, ад увядзення ўсемагчымых забаронных і абмежавальных мер. У гэтым залог фарміравання трывалага фундаменту нашага саюза, паспяховага развіцця эканомік краін, якія ўдзельнічаюць у інтэграцыі. Тады не будзе праблемы прыцягнення новых краін, якія мы хочам бачыць у саюзе. Яны самі прыйдуць у гэты саюз. Неабходна ствараць роўныя ўмовы ва ўсіх сферах, уключаючы энергетыку. Пакуль перавага аддаецца інтарэсам асобнага суб’екта гаспадарання, галіны або краіны”, – заявіў Прэзідэнт.

 

Ён асабліва адзначыў, што кожны – ад кіраўнікоў дзяржаў да экспертаў – павінен дакладна разумець, што ў ЕАЭС будуецца менавіта адзіны рынак, агульная прастора.

Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць важным далейшае пашырэнне паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў частцы процідзеяння ўвядзенню бар’ераў. “Думаю, што значную дапамогу нам можа тут аказаць, адыграўшы значную ролю, Ганаровы старшыня нашага саюза”, – адзначыў ён. Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне не толькі ў асобе Нурсултана Назарбаева: “У яго за плячамі велізарная армія талковых людзей, экспертаў. Яны вельмі сур’ёзна працавалі з ім, калі ён быў Прэзідэнтам, і нам нельга гэта страціць”.

Прэзідэнт таксама прапанаваў, каб Нурсултан Назарбаеў заняўся і рэвізіяй усяго, што зроблена або не зроблена ў саюзе, пачынаючы ад кадравага складу Еўразійскай эканамічнай камісіі і заканчваючы стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці.

“Захаваць дасягнутыя вынікі і прымножыць іх”

 

“Пяць гадоў таму мы зрабілі рашучы крок да стварэння саюза. Галоўная задача бягучага дня – захаваць дасягнутыя вынікі і прымножыць іх на карысць нашых дзяржаў і народаў. У сённяшняй заяве мы фармулюем асноўныя прынцыпы і прыярытэты далейшага супрацоўніцтва”, – сказаў беларускі лідар.

 

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі бакам удасца дабіцца ўмацавання еўразійскай інтэграцыі.

Лукашэнка прапанаваў, каб Назарбаеў на пасадзе ганаровага старшыні заняўся рэвізіяй спраў у ЕАЭС

“На пасяджэнні ў вузкім складзе я прапанаваў, каб Нурсултан Абішавіч заняўся ў тым ліку рэвізіяй усяго таго, што мы зрабілі або не зрабілі ў нашым саюзе. Пачынаючы ад кадравага складу нашай камісіі і заканчваючы стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці. Вось тут ён можа аказаць нам неацэнную дапамогу”, – заявіў Прэзідэнт Беларусі.

“Таму не трэба думаць, што гэта нейкі падарунак чалавеку, які ўчора быў Прэзідэнтам Казахстана, а сёння пайшоў. Мы ад яго яшчэ вельмі шмат зможам атрымаць станоўчага для нашага саюза”, – упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, лічыць важным далейшае пашырэнне паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў частцы процідзеяння ўвядзенню бар’ераў. “І думаю, што значную дапамогу нам можа тут аказаць, адыграўшы значную ролю, Ганаровы старшыня нашага саюза”, – адзначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне не толькі ў асобе Нурсултана Назарбаева. “У яго за плячамі велізарная армія талковых людзей, экспертаў. Яны вельмі сур’ёзна працавалі з ім, калі ён быў Прэзідэнтам, і нам нельга гэта страціць”, – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка на палях саміту ЕАЭС абмеркаваў з Пуціным пытанні паглыблення двухбаковай інтэграцыі

 

Раней бакі абмяняліся адпаведнымі прапановамі. Сёння Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін разгледзелі гэтыя пытанні ў першым прыбліжэнні і далі даручэнне ўрадам да 21 чэрвеня знайсці па ўсіх з іх агульныя падыходы. Пасля гэтага прэзідэнты дамовіліся правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні для грунтоўнага і падрабязнага абмеркавання ўсіх расійска-беларускіх пытанняў і далейшага сістэмнага ўзаемадзеяння.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС даручылі прадоўжыць распрацоўку справядлівага падыходу па нарматывах размеркавання ўвазных мытных пошлін

Аб гэтым заявіў па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета старшыня калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян.

“У рамках вузкага пасяджэння мы прайшліся па ўсім парадку дня і прынялі рашэнне па пытаннях. Па пятым пытанні нам дадзена даручэнне прадоўжыць распрацоўку справядлівага падыходу па каэфіцыенце расшчаплення. І мы гэта пытанне вынесем на абмеркаванне чарговага пасяджэння савета, а таксама на пасяджэнне міжурадавага савета. Па астатніх пытаннях дасягнуты пагадненні”, – сказаў Тыгран Саркісян.

Як паведамлялася БЕЛТА, Беларусь разлічвае на змяненне нарматываў размеркавання ўвазных мытных пошлін у ЕАЭС з 2020 года, што адпавядала б эканамічным інтарэсам краіны. У сакавіку ў інтэрв’ю газеце “Звязда” намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка паведаміў, што па ўсіх варыянтах папярэдніх разлікаў нарматывы размеркавання для Беларусі павінны быць павышаны на 0,65-1,36 працэнтнага пункта.

Прапанову замацаваць дзеючыя нарматывы на пастаяннай аснове Беларусь не падтрымлівае, аргументуючы тым, што эканамічная сітуацыя ў свеце дынамічная і дзяржавы павінны мець магчымасць рэгулярна пераглядаць памеры ўвазных мытных пошлін. Напрыклад, агучвалася прапанова пераразлічваць іх раз у тры гады.

Беларусь хоча пералічыць нарматывы па некалькіх прычынах. Яны звязаны з уступленнем Расіі і Казахстана ў СГА, зніжэннем агульнай стаўкі адзінага мытнага тарыфу, наяўнасцю і з’яўленнем новых выключэнняў, пераарыентацыяй і ростам імпарту. Для краіны важна вырашыць гэту праблему, таму што ёй неабходна мінімізаваць свае страты ад адмоўнага сальда ва ўзаемных разліках па пошлінах. Калі ў 2015 годзе яно складала  $44,7 млн, то ў 2018-м – ужо $80 млн.

Пры гэтым Беларусь задавольвае існуючая схема размеркавання сум увазных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў – членаў ЕАЭС. Краіны спаганяюць мытныя пошліны пры ўвозе тавараў на сваю тэрыторыю, а затым размяркоўваюць іх па ўстаноўленых нарматывах паміж бюджэтамі. Беларускі бок не задавольвае менавіта сума залічэння ў бюджэт (паступаючых ад іншых дзяржаў-членаў) увазных мытных пошлін, якая ў сваю чаргу залежыць ад памеру нарматыву размеркавання, устаноўленага для Беларусі. Увазныя мытныя пошліны паміж бюджэтамі дзяржаў – членаў спачатку Мытнага саюза, а затым Еўразійскага эканамічнага саюза размяркоўваюцца з 2010 года. З пачатку функцыянавання ЕАЭС (2015 год) сальда разлікаў для Беларусі стала адмоўным, што неаднаразова даводзілася да Еўразійскай эканамічнай камісіі з прапановай правесці пераразлік дзеючых нарматываў размеркавання. Цяпер нарматывы размеркавання пошлін выглядаюць так: Арменія – 1,22 працэнта, Беларусь – 4,56 працэнта, Казахстан – 7,055 працэнта, Кыргызстан – 1,9 працэнта, Расія – 85,265 працэнта.

Пры далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС з-за адсутнасці неабходнай статыстычнай інфармацыі нарматывы размеркавання ўвазной мытнай пошліны былі ўстаноўлены часова – да жніўня 2018 года. Аднак да гэтага тэрміну ўпаўнаважаныя органы краін не змаглі дасягнуць дамоўленасці, якія нарматывы павінны быць, у сувязі з тым што па-ранейшаму адсутнічалі статыстычныя даныя па Кыргызстану. Таму лідары краін дамовіліся прадоўжыць устаноўленыя нарматывы да 31 снежня 2019 года. Такім чынам, пытанне патрабуе аператыўнага вырашэння. Аднак і на праведзеным 30 красавіка ў Ерэване пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета бакі не змаглі выпрацаваць узаемапрымальнага рашэння.

Лідары краін ЕАЭС падпісалі больш за 20 дакументаў па выніках саміту ў Нур-Султане

У прыватнасці, быў прыняты шэраг рашэнняў аб асобных аспектах падпісання пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз мытныя граніцы ЕАЭС і Кітая, пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Сербіяй. Акрамя таго, былі ўнесены папраўкі ў Дагавор аб ЕАЭС у частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку, а таксама дадзена даручэнне аб нарматывах размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін “пяцёркі”.

Лідары адобрылі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на 2019-2020 гады.

Таксама было падпісана пагадненне аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, і шэраг іншых дакументаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая наведаў з рабочым візітам у Казахстан, дзе прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика