Матацыкл пад Добрушам трапіў у аварыю, пасажырка ў рэанімацыі. 21.by

Матацыкл пад Добрушам трапіў у аварыю, пасажырка ў рэанімацыі

29.07.2019 17:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ пад Добрушам / gomel.mvd.gov.by

Аварыя з удзелам матацыкла здарылася ў Добрушскім раёне Гомельшчыны, піша прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканама.

ДТЗ адбылося 28 ліпеня а 4-й гадзіне раніцы каля вёскі Рассвет. 23-гадовая дзяўчына ўгаварыла 37-гадовага мужчыну паехаць на запраўку "Газпрама", каб купіць выпіўку. 

На павароце дарогі кіроўца матацыкла "Кавасакі" не справіўся з кіраваннем, бо ехаў занадта хутка. Матацыкл урэзаўся ў апору дарожнага знака, з'ехаў у кювет і перакуліўся.  

Дзяўчына з трамамі была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Добрушскай раённай лякарні.

Дарэчы, мужчына ў 2007 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы за язду ў нецвярозым стане. Кіроўца 79 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Правілаў дарожнага руху. За апошні год інспектары ДАІ двойчы затрымлівалі яго без правоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Добрушам / gomel.mvd.gov.by Аварыя з удзелам матацыкла здарылася ў Добрушскім раёне Гомельшчыны, піша прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканама. ДТЗ адбылося 28...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика