Захоўваецца бабіна лета: бліжэйшымі днямі будзе да +27. 21.by

Захоўваецца бабіна лета: бліжэйшымі днямі будзе да +27

09.09.2019 15:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

10 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па захадзе, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. 

Уначы тэмпература паветра складзе 10-16 цяпла, удзень прагназуецца +21...+27.

У сераду, 11 верасня, захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-14 са знакам "плюс", удзень будзе 20-26 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да 28 цяпла.

12 верасня таксама ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, днём у паўночна-заходніх раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе 7-14 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +20 па паўночным захадзе да +28 па паўднёвым усходзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 10 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.  Уначы месцамі па захадзе, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика