Пад Смаргонню мужчына і жанчына тушылі пажар на дачы і самі абгарэлі. 21.by

Пад Смаргонню мужчына і жанчына тушылі пажар на дачы і самі абгарэлі

20.10.2019 13:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


zhzh.info

Пад Смаргонню на пажары ў дачным доме пацярпелі 52-гадовая жанчына і яе 64-гадовы госць. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 19 кастрычніка ў другой палове дня —  інфармацыя пра ўзгаранне паступіла на аператыўную лінію ў 16:30.

Гаспадыня дома ў садовым таварыстве “Дружа” каля вёскі Алянец супольна са сваім знаёмымі спрабавалі патушыць агонь, але самі атрымалі апёкі.

У доме згарэў дах і маёмасць, пашкоджаныя сцены і перакрыцце. Меркаваная прычына ўзгарання —  парушэнне супрацьпажарных правілаў падчас зварачных працаў.

Няправільнае правядзенне зваркі стала прычынай яшчэ аднаго пажару, які здарыўся ў суботу ўвечары ў Слоніме —  там цалкам згарэў аўтамабіль Опель Астра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
zhzh.info Пад Смаргонню на пажары ў дачным доме пацярпелі 52-гадовая жанчына і яе 64-гадовы госць. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 19 кастрычніка ў другой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика