У Беларусі захоўваецца мір і парадак. 21.by

У Беларусі захоўваецца мір і парадак

24.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг ваеннаслужачых Службы бяспекі Прэзідэнта, а таксама ўручыў пагоны старшаму афіцэрскаму складу СБП.


Андрэю Ладуцьку аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта

Урачыстае мерапрыемства ў Палацы Незалежнасці адбылося напярэдадні 25-годдзя Службы бяспекі Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка назваў гэту дату чарговай значнай вяхой у гісторыі гэтага падраздзялення. “Чвэрць стагоддзя таму мы стваралі службу практычна з нуля. Мы не ўяўлялі, якой яна павінна быць, не ведалі, чым яна павінна займацца. Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі з,явілася такое падраздзяленне. Не было асаблівых рэсурсаў, ды і вопыту. Але былі людзі і глыбокія традыцыі той вялікай краіны. Фарміруючы падраздзяленне з новымі кампетэнцыямі, мы адбіралі лепшых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі — прафесіяналаў, патрыётаў з высокім пачуццём абавязку перад краінай і народам”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. “Мы тады стваралі нашу Службу бяспекі, можна сумленна сказаць, на абломках структур разбуранай краіны: адпаведнага падраздзялення КДБ — групы “Альфа”, адпаведнага падраздзялення МУС і іншых сілавых структур”, — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што сёння ў распараджэнні СБП ёсць самая сучасная зброя, а супрацоўнікі службы здольны якасна вырашаць самыя складаныя задачы ў любой кропцы Беларусі, у экстрэмальных сітуацыях гатовы дзейнічаць спакойна, дакладна, зладжана, непрыкметна, але эфектыўна. “Гарантаванне бяспекі, абарона нацыянальных інтарэсаў краіны і народа — гэта ваша штодзённая работа. Вы штогадзінна і штохвілінна знаходзіцеся ў баявым страі і поўнай баявой гатоўнасці. Гэта ў многім вызначае прэстыж нашай суверэннай дзяржавы”, — заявіў беларускі лідар.

БелТА.

Фота Максіма Гучака.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг ваеннаслужачых Службы бяспекі Прэзідэнта, а таксама ўручыў пагоны старшаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика