Новыя назначэнні. 21.by

Новыя назначэнні

03.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра, а Аляксандра Турчына, які займае цяпер гэту пасаду, — губернатарам Мінскай вобласці.


“З вамі размова будзе ляжаць у плоскасці карэкціроўкі складу ўрада. Я гэтага не ўтойваў: асноўны этап, вядома, будзе пасля Новага года, калі ўрад дасць справаздачу аб выніках дзейнасці. І, як і ў былыя часы, перш чым ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фарміраваў урад і не толькі — усю вертыкаль улады, каб людзі бачылі, з кім жа, калі раптам выберуць, дзеючы Прэзідэнт будзе працаваць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку Прэзідэнта, Аляксандра Турчына пара выводзіць на самастойную работу, каб “сур,ёзна на яго паглядзець і праверыць у справе”. Такі падыход падтрымала і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. “Калі Турчын ідзе фактычна з эканамічнай пасады ва ўра-дзе, то, думаю, міністр эканомікі мог бы заняць яе”, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Заадно мы параімся, хто будзе працаваць міністрам эканомікі». Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці мяняецца не ў сувязі з кадравымі праблемамі: цяперашні губернатар Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя. Прэзідэнт адзначыў, што ён нядрэнна працаваў на пасадзе губернатара, таму, калі зменіць пасаду, прадоўжыць курыраваць гэты рэгіён.
БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика