Пад Мінскам затрымалі пацыента вар'ятні, які спрабаваў згвалціць медсястру. 21.by

Пад Мінскам затрымалі пацыента вар'ятні, які спрабаваў згвалціць медсястру

09.12.2019 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Затрыманы / minobl.mvd.gov.by

У Мінскім раёне затрымалі пацыента Грозаўскага псіханеўралагічнага дыспансера, які знаходзіцца ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Амаль месяц таму 25-гадовы мужчына спрабаваў згвалціць 40-гадовую медсястру. У яго быў металічны прут, якім ён пагражаў, хапаў жанчыну за шыю, рукі, за адзенне. Жанчына паклікала на дапамогу санітара, пасля чаго пацыент уцёк.

Як бачым, па гарачых слядах затрымаць мужчыну не ўдалося. Нядаўна яго знайшлі і затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама. Капыльскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманы / minobl.mvd.gov.by У Мінскім раёне затрымалі пацыента Грозаўскага псіханеўралагічнага дыспансера, які знаходзіцца ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика