Завершился районный этап республиканской олимпиады по учебных предметах среди учеников 8-11 классов. 21.by

Завершился районный этап республиканской олимпиады по учебных предметах среди учеников 8-11 классов

13.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў 8-11 класаў. Ладзіўся ён у два дні, што дазволіла юнакам і дзяўчатам выпрабаваць свае сілы адразу па двух з 15 прадметаў. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах на гэты раз прынялі 112 школьнікаў з усіх устаноў адукацыі Ушаччыны.

Выніковай стала алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для адзінаццацікласніц Златы Клачок з Ушацкай школы (настаўнік – І.У.Леснічэнка) і Дзіяны Герцык з Глыбачанскай (Г.В.Казлова) – дзяўчаты адзначаны дыпломамі І і ІІІ ступені адпаведна. “Залаты” вынік і ў васьмікласніцы з Глыбачкі Лізаветы Казловай (А.С.Герцык), якая выпрабоўвала свае веды па прадмеце за курс 9 класа.

Такая ж колькасць дыпламантаў на алімпіядзе па рускай мове і літаратуры. Тут “золата” і “срэбра” на рахунку ўшачанак: адзінаццацікласніцы Валерыі Мацеша (А.В.Правада) і дзевяцікласніцы Дзіяны Ягадка (Н.У.Шасцярэнь). “Бронзу” ж заваяваў вучань 10 класа з Глыбачанскай школы Дзяніс Чумак (К.Д.Літвін).

Па плячы навучэнцам і замежныя мовы. Так, па нямецкай дыплом ІІ ступені – у дзесяцікласніка з Ільюшына Юрыя Жарнасека (Л.У.Шарыпа). Па англійскай такая ж узнагарода – у дзевяцікласніка з Ушач Мацвея Радзевіча (Д.М.Шарын), які выступаў за курс 10 класа, а дыплом ІІІ ступені – у дзесяцікласніка з гэтай жа ўстановы Аляксандра Шарыпенкі (Л.С.Варанько).

Добра заявілі пра сябе і юныя географы: дзевяцікласніца Ксенія Шаўчэнка і адзінаццацікласніца Юлія Жданава з райцэнтра. Абе­дзвюх дзяўчат, на рахунку якіх дыпломы ІІІ ступені, падрыхтавала М.У.Ядрэўская.

Па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі не было роўных дзесяцікласніку з райцэнтра Уладзіславу Кораню (Л.С.Абадкова) – у яго дыплом ІІІ ступені.

Па грамадазнаўстве перамога дасталася дзесяцікласнікам Ушацкай школы Анастасіі Змітрачэнка (С.Д.Галай) і Уладзіславу Кораню (Л.С.Абадкова) – у іх “золата” і “бронза”.

Не падвялі свайго настаўніка па хіміі – А.В.Марозаву – вучні 9 і 11 класаў з Ушач Ягор Курбака і Ангеліна Міцкевіч – у іх дыпломы ІІ ступені, а таксама адзінаццацікласніца Таццяна Крывёнак – ІІІ.

Увесь п’едэстал пераможцаў алімпіяды па матэматыцы таксама прадстаўлены выключна вучнямі Ушацкай школы. Так, першую прыступку заняла дзесяцікласніца Валерыя Стуканава, другую – васьмікласніца Ангеліна Мядзведзева, трэцюю – вучні 8 класа Ксенія Крахотка і Дзяніс Шук, 9-га – Ягор Курбака, 10-га – Марат Клачок. Дапамаглі ж ім у гэтым настаўнікі Н.М.Герцык і І.Г.Каваленка.

Лепшы вынік па фізіцы прадэманстравалі навучэнцы В.М.Герцыка з Ушач: дзесяцікласнікі Марат Клачок і Валерыя Стуканава – у іх дыпломы І і ІІІ ступені адпаведна, а таксама дзевяцікласнік Ягор Курбака і адзінаццацікласнік Максім Клімашэўскі – ІІ ступені.

Адразу чацвярых ушацкіх дыпламантаў па біялогіі падрыхтавала В.А.Жыткая. “Золата” заваявалі адзінаццацікласніца Злата Клачок і васьмікласніца Кацярына Мартынюк, якая, дарэчы, выступала за курс дзявятага класа. “Срэбра” і “бронза” дасталіся вучаніцам 11 класа Таццяне Дуброўскай і Ангеліне Міцкевіч.

Удалай для 5 школьнікаў стала алімпіяда па фізічнай культуры і здароўі. Дыпломы І ступені на ёй заваявалі вучні 11 класа з Ушач Уладзіслаў Байцоў і Андрэй Бутоўскі, ІІІ ступені – дзесяцікласнік Віталь Кандратовіч і адзінаццацікласнік Арцём Правада з гэтай жа ўстановы, ІІ – дзевяцікласніца з Ільюшына Юлія Пліско. Падрыхтавалі ўсіх іх настаўнікі В.М.Гугін, В.В.Карабань, В.І.Акулёнак.

Па працоўным навучанні перамогу святкавалі адзінаццацікласнік Максім Клемянцёнак з Арэхаўна (А.А.Грысюк) і дзесяцікласніца Вікторыя Алексяёнак з Вялікіх Долец (В.І.Вусько). На другой прыступцы п’едэстала аказаўся вучань 11 класа Глыбачанскай школы Фёдар Рубіс (В.С.Дзямідаў), на трэцяй – васьмікласнікі Віктар Кавальчук з гэтай жа ўстановы і Уладзіслаў Асіпёнак (А.В.Рудкоўскі) з Вялікіх Долец, а таксама дзесяцікласніца гэтай школы Святлана Дарашкевіч.

Напачатку 2020 года ва ўшацкіх школьнікаў абласны этап алімпіяды. Пажадаем юным інтэлектуалам новых перамог.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў 8-11 класаў. Ладзіўся ён у два дні, што дазволіла юнакам і дзяўчатам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика