Каля 160 ваеннаслужачых прынялі прысягу ў Асіповіцкім гарнізоне. 21.by

Каля 160 ваеннаслужачых прынялі прысягу ў Асіповіцкім гарнізоне

17.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На вернасць Радзіме

Зноў сярэдзіна снежня — і зноў Асіповічы цалкам адчулі сябе сталіцай артылерыі. Падстава традыцыйная, урачыстая і ў пэўным родзе эксклюзіўная: далёка не ў кожным беларускім горадзе цырымонія прыняцця воінскай прысягі — звыклая па-дзея.

Суботняй раніцай у ваенны гарадок Паўднёвы, акрамя ваеннаслужачых 51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай, 465 ракетнай брыгад і 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў, на ўрачыстасць прыйшлі бацькі, родныя і сябры навабранцаў.

Дакладна ў 10 гадзін начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51 гвардзейскай артбрыгады палкоўнік Аляксей Ратушны адрапартаваў начальніку штаба ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл краіны палкоўніку Міхаілу Чыгілейчыку аб гатоўнасці воінскіх часцей да прыняцця прысягі. Праз пару хвілін дзясяткі галасоў загучалі над плацам: “Я, грама-дзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся…” Павіншаваць салдат з падзеяй завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ганаровы салдат 336 рэабр генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Жураўлевіч, старшыня райарганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў маёр у адстаўцы Юрый Корбан. Думкі і пажаданні матуль з трыбуны выказала маці навабранца 336 рэабр мінчанка Аксана Бубнова. А настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў блаславіў ваеннаслужачых на добрую службу і ратныя подзвігі.


Прысягае на вернасць Радзіме Мацвей Жук, адзін з амаль 30 асіпаўчан, якія засталіся служыць у мясцовым гарнізоне

Цырымонія завершана. Пад гукі аркестра артылерысты і ракетчыкі прамаршыравалі па плацы. Хутка — першая звальніцельная і чаканая сустрэча з роднымі. А далей — насычаныя армейскія будні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вернасць Радзіме Зноў сярэдзіна снежня — і зноў Асіповічы цалкам адчулі сябе сталіцай артылерыі. Падстава традыцыйная, урачыстая і ў пэўным родзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика