У рубрыцы "Куточак, сэрцу дарагі" расказваем пра жыхароў невялікай вёсачкі Касцянева Васілішкаўскага сельсавета
22.12.2019
—
Разное
|
Працягваем свой праект і на гэты раз накіроўваемся ў цяпер ужо невялікую вёсачку Касцянева Васілішкаўскага сельсавета. Ужо 18 год прайшло, як зачынілася Касцянеўская школа. Дый і ў самой вёсцы, у якой некалі жыццё біла крыніцай – працавалі камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячы садок, клуб, бібліятэка, магазін – жывуць цяпер каля 70 чалавек.
На Каляды – да сына-святараНарадзіўся і вырас у вёсцы Касцянева і Часлаў Часлававіч Барысевіч. І сваю жонку-прыгажуню Ганну Раманаўну з Глебаўцаў прывёў у бацькоўскі дом. Ганна Раманаўна пасля заканчэння Галавічпольскай школы ўладкавалася на работу няняй у Васілішкаўскі дом-інтэрнат і вось ужо 37 год акружае сваімі клопатам і любоўю дзетак з абмежаванымі магчымасцямі.
Часлаў Часлававіч як адслужыў у арміі і ўладкаваўся на работу вадзіцелем у гаспадарцы, так увесь час там і працуе. Шчаслівыя бацькі выгадавалі трох дзяцей. Старэйшы Павел выбраў для сябе няпросты шлях – ён стаў ксяндзом, а марыў пра гэта з дзяцінства.
Дачка Вераніка закончыла школу з залатым медалём, паступіла ў Віцебскі медуніверсітэт і атрымала спецыяльнасць “правізар”. Цяпер працуе па размеркаванні ў пасёлку Краснасельскі. Другі сын Ганны Раманаўны і Часлава Часлававіча Яўгеній пасля службы ў арміі ўладкаваўся ў “Ахову” ў Мастах. Ён жыве там з сям’ёй – у іх з жонкай трое дзетак.
Самае вялікае захапленне Ганны Раманаўны – кветкі. Вясною руплівыя гаспадары садзяць агарод. З гаспадаркі трымаюць толькі птушку.
Родная зямля сілы дае Заўтра адна са старэйшых жыхарак Касцянева Аліна Юзэфаўна Навагродская адзначыць 80-гадовы юбілей. Ці думала калі вясковая дзяўчына, што аб’едзе паўсвету і нават будзе жыць на граніцы з Кітаем? Вучылася ў Касцянеўскай васьмігодцы, затым хадзіла ў школу ў Галавічполе. Атрымала сярэднюю адукацыю, паступіла ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію і стала вучоным аграномам-эканамістам. Па размеркаванні паехала працаваць у Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, але праз год вярнулася на сваю малую радзіму і ўладкавалася на работу ў мясцовы калгас.
Доўга не маглі прывыкнуць мы да такога суседства. Паколькі муж быў палітработнікам, праз некалькі год яго накіравалі ў вышэйшае ваенна-тэхнічнае вучылішча ў Ульянаўску, дзе ён працаваў выкладчыкам. Там наш адзіны сын закончыў 11 класаў і па прыкладзе бацькі таксама абраў прафесію ваеннага – паступіў у Ульянаўскае вучылішча. А калі муж дэмабілізаваўся з арміі ў званні палкоўніка, мы адназначна вырашылі вярнуцца на сваю малую радзіму – у роднае Касцянева. І вось ужо амаль трыццаць год я жыву тут у бацькоўскім доме. Яўгеній Феліксавіч, на жаль, ужо пайшоў з жыцця…
Аліна Юзэфаўна не толькі разам з мужам мяняла месца жыхарства: дзе б яны не жылі, яна заўсёды знаходзіла сабе работу па спецыяльнасці – яе працоўны стаж эканаміста складае 32 гады. З Яўгеніем Феліксавічам яны пражылі душа ў душу амаль пяць з паловай дзесяцігоддзяў.
Вярнуўшыся на радзіму, яны даглядалі старэнькіх бацькоў Аліны Юзэфаўны, трымалі гаспадарку, з задавальненнем працавалі на зямлі, а ў саўгасе заўсёды бралі дзялкі буракоў, морквы, капусты…
Часта бывае ў матулі яе сын, які выйшаў на заслужаны адпачынак у званні “падпалкоўнік”, наведваюць бабулю ўнукі Насця і Яўгеній. І праз некалькі дзён сабяруцца яны зноў у родным доме.
Кожны тыдзень бабуля ходзіць у каплічку ў Касцянева. А калі-нікалі ўспамінае яна былыя часы: і калі ў бацькоўскім доме кватаравалі настаўнікі Касцянеўскай школы, і як весела было ў вёсцы… Помніць яна і расказы сваёй матулі пра тое, як у юнацтве тая разам з іншымі дзяўчатамі хадзіла да мясцовай пані мыць бялізну. За свой доўгі век многа пабачыла ў жыцці.
На ўсе рукі майстрыхаСамая старэйшая жыхарка Касцянева – Юзэфа Баляславаўна Стэльмашак. Больш за 92 гады таму яна з’явілася на свет у гэтай вёсцы. Скончыла шэсць класаў Касцянеўскай школы. Са сваім будучым мужам – хлопцам з суседняй вёскі Вялікае Сяло – сустракаліся тры гады. Яны пражылі разам 55 год: дом свой пабудавалі і выгадавалі траіх дзяцей. Цяпер адна дачка жыве разам з матуляю, другая – у Шчучыне, а сын – у Гурнофелі. У шчаслівай бабулі – чатыры ўнукі і восем праўнукаў.
На ферме ў Касцяневе і ў паляводстве Юзэфа Баляславаўна адпрацавала ні многа ні мала – 32 гады. І гаспадарку вялікую трымалі. А якая Юзэфа Баляславаўна гаспадыня адмысловая! Яна ўсё умее: і шыць, і вязаць, і ткаць. Да гэтай пары пакоі ў яе доме ўпрыгожваюць дываны і абрусы, вытканыя і вышытыя яе рукамі. Не маюць зносу і тапкі, звязаныя Юзэфай Баляславаўнай. Некалі на ўсю ваколіцу пахлі пірагі з макам, якія выпякала ў печцы гаспадыня. І на вяселлях яна гатаваць дапамагала.
Помніць Юзэфа Баляславаўна расказы пра тыя часы, калі жыла ў маёнтку пані Кастравіцкая. Школа тады мясцілася ў адным канцы, а пані – у другім. Пасля яе смерці школа заняла ўсё памяшканне, толькі ў адным пакоі жылі настаўнікі.
А вось пра гісторыю ўзнікнення назвы вёскі Юзэфа Баляславаўна ведае ад старэйшых жыхароў.
Цяпер Юзэфа Баляславаўна чакае набліжэння свят і абавязкова бывае на імшы ў каплічцы.
* * *
Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваем свой праект і на гэты раз накіроўваемся ў цяпер ужо невялікую вёсачку Касцянева Васілішкаўскага сельсавета. Ужо 18 год прайшло, як зачынілася...
|
|