Цукеркі ад Дзядулі Мароза – добрыя лекі. 21.by

Цукеркі ад Дзядулі Мароза – добрыя лекі

31.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў і Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Шанчук, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС Лізавета Орсік  і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка,  Мядзведзь ды Заяц.   




















Для юных пацыентаў госці падрыхтавалі слодычы і падарункі. Знайшліся добрыя словы і для бацькоў і людзей у белых халатах. Ад імя ўсіх словы ўдзячнасці выказаў галоўны ўрач раёна Іван Загароўскі.

У той дзень гучалі добрыя вершы і ўсімі любімыя навагоднія песні. Паўсюль адчуваўся святочны настрой.








Цукеркі ад Дзядцлі Мароза абавязкова “падлечаць” юных пацыентаў, хай сабе не ад хвароб, а ад дрэннага настрою.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў і Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика