Ці наступіць у бліжэйшы час кліматычная зіма?. 21.by

Ці наступіць у бліжэйшы час кліматычная зіма?

09.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сіноптыкі прагназуюць на бліжэйшы час надвор’е з ападкамі ў выглядзе дажджу і тэмпературу паветра вышэй за нуль. Кліматычнай зімы пакуль не будзе.

Сёння, 9 студзеня, раніцай — моцны туман. Воблачна, без праясненняў. У другой палове дня — дождж. Удзень — +3…+4 °С, ноччу — каля 2 градусаў цяпла.


10 студзеня, на працягу дня чакаецца дождж і пахмурнае надвор’е. Раніцай магчымы туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Вецер — паўднёвы — 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — +1…+3 °С, ноччу — каля 3 градусаў цяпла.

У суботу, 11 студзеня, у першай палове дня таксама будзе дажджліва. Паўночна-заходні вецер складзе 6 — 8 м/с, парывы могуць дасягнуць 16. Дзённая тэмпература — +3…+5 °С, уначы — каля 1 градуса са знакам плюс.

Нядзелю сіноптыкі прагназуюць воблачнай без праясненняў, але без ападкаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа каля 3 градусаў цяпла. Вецер — паўднёва-заходні — 7 — 9 м/с, з парывамі да 14. Ноччу — +2 °С.

Панядзелак, 13 студзеня, павінен абысціся без ападкаў. Заходні вецер — 6 — 8 м/с. Удзень — да 3 градусаў вышэй за нуль, уначы — каля +1 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сіноптыкі прагназуюць на бліжэйшы час надвор’е з ападкамі ў выглядзе дажджу і тэмпературу паветра вышэй за нуль. Кліматычнай зімы пакуль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика