Прэміі спецфонду Прэзідэнта Беларусі. 21.by

Прэміі спецфонду Прэзідэнта Беларусі

09.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў.

Стыпендыі або грашовыя прэміі будуць выплачаны 77 пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў, з іх 19 з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў. Педагагічныя работнікі (усяго больш за 160 чалавек), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі, узнагароджаны заахвочвальнымі прэміямі.

Акрамя таго, будуць выдзелены сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы чатырох навукова-тэхнічных аб’яднанняў вучняў і студэнтаў. У спіс увайшлі тэхнічная акадэмія навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі “Біяфізіка і клетачныя тэхналогіі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і “Флора і расліннасць”  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, студэнцкае бюро “Водная і камунальная гаспадарка” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика