Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры. 21.by

Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры

09.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы яна была мацнейшая за зборную Расіі, лік — 4:1 (1:0, 1:1, 2:0).

Гаспадары з першых хвілін матча зрабілі стаўку на актыўны хакей. Беларусам прынеслі поспех кідкі Аляксея Баранава, які адкрыў лік у матчы, і Міхаіла Грабоўскага, які вызначыўся ў другім перыядзе. Расіяне адказалі голам Канстанціна Касянчука. У трэцім перыядзе гульня набыла чакальны характар, хакеісты абедзвюх дружын стараліся выключыць памылкі ў сваіх дзеяннях, таму што любы промах мог быць фатальным. Але гол зноў забілі беларусы. Аляксандр Кулакоў пасля паса Ігара Брыкуна на 16-й мінуце трэцяга перыяду закінуў трэцюю шайбу ў вароты расійскай дружыны. Адсунуўшы гульню ад сваіх варот, беларуская каманда вызначылася яшчэ раз. Умацаваў перавагу лядовай дружыны Прэзідэнта Андрэй Глебаў — 4:1, які ўстанавіў канчатковы лік у матчы. Лепшымі ігракамі фіналу былі прызнаны Аляксей Сергіеўскі ў расіян і Ігар Брыкун у беларусаў. Узнагароды хакеістам, якія вызначыліся, уручыў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика