СМІ: Беларус узяў закладніка ў гандлёвым цэнтры "Масква-Сіці". 21.by

СМІ: Беларус узяў закладніка ў гандлёвым цэнтры "Масква-Сіці"

15.01.2020 15:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Масква-Сіці" / citymoscow.ru

У адным з будынкаў гандлёвага цэнтра "Масква-Сіці" ў расійскай сталіцы мужчына захапіў закладніка. Паводле некаторых звестак, зламыснік — грамадзянін Беларусі.

Інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на маскоўскую паліцыю паведаміла, што мужчына захапіў дзяўчыну і пагражаў ёй нажом. Паліцыянты, якія прыбылі на выклік, вызвалілі дзяўчыну і затрымалі зламысніка. 

Падкрэсліваецца, што пры затрыманні ніхто не пацярпеў. Нападніка даставілі ў паліцыю для разбору.

Baza.io удакладняе, што захопнік — грамадзянін Беларусі Віктар Крысін. Паводле звестак гэтага выдання, здарэнне выглядае трошку іначай: "Некалькі гадзін таму Крысін зайшоў у офіс "Міжнароднага Фінансавага цэнтра" на 13-м паверсе і пад пагрозай нажа звязаў аднаго з супрацоўнікаў, Уладзіслава Іванова".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Масква-Сіці" / citymoscow.ru У адным з будынкаў гандлёвага цэнтра "Масква-Сіці" ў расійскай сталіцы мужчына захапіў закладніка. Паводле некаторых звестак, зламыснік —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика