Пад Гроднам застрэлілі ўладальніка пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт"
15.01.2020 18:58
—
Разное
|
![]() Месца злачынства / Следчы камітэт Уначы 15 студзеня ў Гродзенскім раёне застрэлілі 55-гадовага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Цела бізнэсоўца з агнястрэльным раненнем знайшлі ў вёсцы ў Гродзенскім раёне. Следча-аператыўная група з перасоўнай крыміналістычнай лабараторыяй агледзела месца здарэння, сабрала верагодныя доказы злачынства. Расследаваннем здарэння займаецца група найбольш дасведчаных супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба. У Telegram-каналах з'явілася інфармацыя, што забіты — вядомы гродзенскі бізнэсовец Аляксандр Прасняк, адзін з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт", а таксама ўладальнік нерухомасці. Злачынства адбылося ў вёсцы Чахаўшчызна Гродзенскага раёна. Паводле неафіцыйных звестак, увечары 14 студзеня Прасняк на сваім аўтамабілі BMW X6 пад’ехаў да дома ў вёсцы Чахаўшчызна, дзе яго чакаў забойца. Ён застрэліў бізнэсоўца стрэлам у галаву проста ў машыне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца злачынства / Следчы камітэт Уначы 15 студзеня ў Гродзенскім раёне застрэлілі 55-гадовага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Цела...
|
|