Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на Вадохрышча. 21.by

Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на Вадохрышча

16.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У другой палове тыдня надвор’е на тэрыторыі Нясвіжскага раёна будзе мала чым адрознівацца ад папярэдніх дзён: будзе пахмурна, без ападкаў, тэмпература паветра  нязначна панізіцца на выхадных.


Сёння, 16 студзеня, удзень чакаецца +3…+4 °С. Ападкаў не прагназуецца. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі, вецер — пераменных напрамкаў — да 7 метраў за секунду. Уначы — каля 1 градуса вышэй за нуль.

У пятніцу, 17 студзеня, сіноптыкі перадаюць суцэльна воблачнае надвор’е, без дажджу і снегу. Паўднёва-заходні вецер — да 5 м/с. Дзённая тэмпература — 1…3 градусы са знакам “+”, ноччу — -1…-2 °С.

Субота чакаецца таксама пахмурнай і без ападкаў. Удзень ад -1 да +1 °С. Вецер — паўднёвы — 5 —        7   м/с. Уначы — -3…-2 °С.

Дзённая тэмпература ў нядзелю складзе каля -2…-1 °С. Вецер пераменных напрамкаў, 2 — 4 м/с. Без ападкаў абяцаюць спецыялісты нам і гэты дзень, у другой яго палове — туман. Ноччу — -3…-2 °С.

Надвор’е ў панядзелак захаваецца волачным, як і ў папярэднія дні — без дажджу і снегу, чакаецца ранішні туман. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Удзень — -1…+1 °С, уначы — -2…-1 °С.

“НН”.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другой палове тыдня надвор’е на тэрыторыі Нясвіжскага раёна будзе мала чым адрознівацца ад папярэдніх дзён: будзе пахмурна, без ападкаў,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика