Три диплома завоевали ушачские школьники на областном этапе республиканской олимпиады
20.01.2020
—
Разное
|
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім нашы юныя землякі традыцыйна паказалі высокія вынікі. Дыплом ІІ ступені з’явіўся ў скарбонцы дасягненняў васьмікласніцы Ушацкай школы Кацярыны Мартынюк. Дзяўчына, дарэчы, дэманстравала свае веды па біялогіі (настаўнік – Вольга Анатольеўна Жыткая) за курс дзявятага класа. У шэрагу лепшых па хіміі сёлета аказаўся вучань 10 класа з гэтай жа альма-матар Марат Клачок (Алена Васільеўна Марозава). Адразу дзве вучаніцы 11 класаў – Злата Клачок з Ушацкай школы (Ірына Уладзіміраўна Леснічэнка) і Дзіяна Герцык з Глыбачанскай (Галіна Васільеўна Казлова) – прадстаўлялі раён на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. У лік пераможцаў у чарговы раз трапіла Злата – у яе дыплом ІІ ступені, але ж і выступленне Дзіяны было на высокім узроўні. Як і адзінаццацікласніцы Валерыі Стуканавай з Ушач па матэматыцы (Наталля Мікалаеўна Герцык). К.КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім нашы юныя землякі традыцыйна паказалі высокія вынікі. Дыплом ІІ ступені... |
|