Кулибины из Кореличского строительного профлицея представят на областном конкурсе самодельный трактор «Жужу». 21.by

Кулибины из Кореличского строительного профлицея представят на областном конкурсе самодельный трактор «Жужу»

25.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рухавік і акумулятар – ад трактара, каробка перадач – ад аўтамабіля “ГАЗ-53”, задні мост – ад “ГАЗа-51”, кабіна – ад грузавога аўтамабіля, шчоткі шклоачышчальніка – ад “Масквіча”. Менавіта такая тэхніка, ці то машына, ці то трактар, з’яўляецца прадметам гонару мясцовых кулібінаў – майстра групы №231 Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя Валерыя Міхея і навучэнцаў групы Рамана Федаракі і Вадзіма Гіля.


Асобныя часткі і дэталі ад трактароў і аўтамабіляў наўрад ці б ужо камусьці спатрэбіліся. Аднак дзякуючы неардынарнаму мысленню, бязмежнай любові да тэхнікі і “залатым” рукам карэліцкіх вынаходнікаў запчасткі набылі другое жыццё і ўвасобіліся ў трактары “Жужы”. Менавіта ён прадставіць Карэліччыну на абласным конкурсе інавацыйна-тэхнічнай творчасці сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай тэхнічнай адукацыі. Сам “Жужа” ў Гродна не паедзе. Журы будзе ацэньваць яго здольнасці па відэа, якое прадэманструе трактар у рабоце, і кароткай характарыстыцы самаробнай тэхнікі.

– Ніякіх чарцяжоў на паперы ў нас няма. Усе яны ў галаве, – дзеліцца Валерый Міхей. – З моманту ўзнікнення ідэі да канчатковага выніку, які вы зараз бачыце, прайшло каля трох гадоў. Не так і лёгка знайсці ўсе неабходныя дэталі. На зборку спатрэбілася прыкладна паўгода. Пасля заняткаў і ў выхадныя дні хлопцы з ахвотай дапамагалі, уносілі свае прапановы. Увогуле, Раман і Вадзім ініцыятыўныя і кемлівыя, ды і да працы яны здольныя.

– Майстрыць, прыдумляць, вынаходзіць. Працаваць у гэтым накірунку нам вельмі падабаецца, – адзначаюць хлопцы. – Па-першае, такія практычныя навыкі абавязкова спатрэбяцца ў будучым. Па-другое, нашыя вынаходніцтвы змогуць прынесці карысць, бо арыентаваны яны на працу ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, трактар ужо добра паказаў сябе на розных відах палявых работ.

Дарэчы, гэта далёка не першая работа карэліцкіх кулібінаў. У 2018 годзе Раман Федарака і Вадзім Гіль прынялі ўдзел у занальным этапе рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, прапанаваўшы на суд журы мадэрнізаваны транспартны прычэп. У 2019 годзе на абласным конкурсе інавацыйна-тэхнічнай творчасці Валерый Міхей разам з навучэнцамі ліцэя прадставілі зерневую сеялку, якая ў намінацыі “Сельская гаспадарка” заняла другое месца на абласным узроўні і трэцяе на рэспубліканскім.

– Над сеялкай давялося папрацаваць нямала, – расказвае Валерый Міхей. – Пасля зборкі агрэгата паспрабавалі яго ў рабоце. Затым некаторыя моманты дапрацоўвалі, эксперыментавалі. Адным словам, сеялка нарадзілася метадам спроб і памылак.

Шчыра прызнаюся, бясконцая энергія, творчы запал і энтузіязм майстра групы №231 Валерыя Міхея і навучэнцаў Рамана Федаракі і Вадзіма Гіля кранулі да глыбіні душы і зарадзілі пазітывам. Само сабой з’явілася цвёрдае ўпэўненасць ў тым, што наперадзе ў карэліцкіх кулібінаў яшчэ шмат цікавых і карысных вынаходніцтваў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рухавік і акумулятар – ад трактара, каробка перадач – ад аўтамабіля “ГАЗ-53”, задні мост – ад “ГАЗа-51”, кабіна – ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика