Кому поручают миссию сельского лидера и какие функции выполняет старейшина?
03.02.2020
—
Разное
|
“Калі летась раённая камісія абследавала домаўладанні ў вёсцы Воцькавічы, з намі ў абход накіравалася старэйшына Селішча Галіна Мікалаеўна Літвін. Жанчына – ураджэнка гэтай мясцовасці, валодала вычарпальнай інфармацыяй пра ўладальнікаў усіх 26 тутэйшых дамоў, ведала, дзе пражываюць спадчыннікі і нават на якіх могілках пахаваны былыя гаспадары пустуючых сядзіб – у выніку работу, якая звычайна расцягваецца на доўгі час, мы правялі надзвычай аператыўна”, – расказваюць старшыня Кубліцкага сельвыканкама М.Ярмош і галоўны спецыяліст сектара ЖКГ райвыканкама А.Мялешка. І падобных яскравых фактаў, ілюструючых дзейснасць работы старэйшын, можна прывесці безліч. Каму ж даручаюць адказную місію вясковага лідара і якія функцыі ўскладзены на гэтых актывістаў? Як сведчыць адпаведнае Палажэнне, абірае старэйшыну сход жыхароў населенага пункта з ліку найбольш аўтарытэтных і паважаных аднавяскоўцаў, а яго кандыдатуру могуць прапанаваць як самі людзі, так і сельвыканкам. Гэты чалавек будзе выконваць ролю “сувязнога” паміж органамі ўлады і вяскоўцамі. А менавіта: адстойваць інтарэсы, агучваць просьбы і меркаванні жыхароў, дапамагаць сельвыканкаму ў розных арганізацыйных момантах, прыцягваць людзей да ўдзелу ў навядзенні парадку на зямлі, выяўляць тых, хто не можа без дапамогі дзяржавы справіцца з цяжкай жыццёвай сітуацыяй ці, наадварот, парушае грамадскі парадак (старэйшыны з’яўляюцца членамі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, назіральных камісій). Дапамагаюць яны і ў арганізацыі вольнага часу. Абраннікі вёскі маюць права ажыццяўляць грамадскі кантроль за тым, як людзі захоўваюць правілы забудовы, пажарнай бяспекі, экалагічныя нормы, у якім стане ўтрымліваюць свае падворкі – і калі выяўляюць хібы, могуць не толькі правесці “выхаваўчую бяседу”, а і ўнесці прапановы па іх ухіленні ў адпаведныя органы. Зрэшты, дзейнасць многіх нашых старэйшын не абмяжоўваецца толькі замацаванымі ў Палажэнні пунктамі. Абраннікі некаторых вёсак па ўласным жаданні бяруць на сябе і дадатковыя абавязкі: у прыватнасці, абкошваюць грамадскія тэрыторыі ад пустазелля, знішчаюць баршчэўнік, устанаўліваюць на вуліцы лавачкі, дапамагаюць адзінокім суседзям, прыглядаюць за дамамі дачнікаў. Але ж, падкрэслім, гэта іх уласная ініцыятыва: жыхары населеных пунктаў, абраўшыя старэйшын, не могуць патрабаваць ад іх, умоўна кажучы, браць у рукі касу ды сякеру і наводзіць парадак у наваколлі, “як гэта робіць старэйшына ў суседняй вёсцы” (а такія выпадкі, па словах старшынь сельвыканкамаў, бываюць). Вясковыя лідары – гэта ініцыятары і арганізатары грамадска-карысных спраў, якія, вядома ж, павінны паказваць станоўчы прыклад суседзям як у паводзінах, так і ў падтрыманні парадку, удзелу ў суботніках, дабрачынных акцыях. Калі ж старэйшына не апраўдвае давер, людзі могуць пераабраць яго на сходзе – адпаведную прапанову трэба ўнесці ў сельскі Савет дэпутатаў. Зрэшты, падобныя выпадкі вельмі рэдкія, бо абсалютная большасць памагатых улады дастойна спраўляюцца са сваёй важнай і няпростай місіяй, і калі пакідаюць грамадскі пост, то па ўважлівых прычынах – напрыклад, па стане здароўя ці ўзросце. Наталля БАГДАНОВІЧ.
!! На цяперашні момант аднаасобную сістэму органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў нашым раёне складаюць 134 старэйшыны сельскіх населеных пунктаў, 4 з іх абраны ў 2019 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Калі летась раённая камісія абследавала домаўладанні ў вёсцы Воцькавічы, з намі ў абход накіравалася старэйшына Селішча Галіна Мікалаеўна Літвін. Жанчына –...
|
|