У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў. 21.by

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

21.02.2020 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на сценах, а аўтары ініцыятывы – актывісты АРР “Дзедзіч” – збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца.

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

Пасля стварэння трэцяга мурала стала зразумела, што ў берасцейцаў ёсць вялікая цікаўнасць да працягу ініцыятывы. Гарвыканкам даў згоду на працяг праекта і было вырашана, што ў горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў. Зараз аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан.

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

Чым можна дапамагчы:

  1. Прапанаваць свае ідэі і пасля прагаласаваць за вершы, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Дастаткова проста запоўніць форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd9qsFLYYeqaNz6l0LNW7IsAY9I7pfvKjNlah-6QRzux3ZFOw/viewform
  2. Калі ты мастак ці дызайнер, можаш прапанаваць сваю крэатыўнасць і досвед і папрацаваць над стварэннем вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішы нам на пошту dzedzich.video@gmail.com і мы звяжамся з табой.
  3. І самае галоўнае – актывістам патрэбна дапамога рублём. Сродкі патрэбны на фарбу, трафарэты (плотэрную рэзку) і працу мастакоў. Падтрымаць акцыю можна на MolaMola.by. Агульная сума, якая неабходна на стварэнне 17 муралаў, складае 3400 рублёў: https://molamola.by/campaigns/2142?tab=about

Як распавёў каардынатар акцыі, валанцёр АРР “Дзедзіч” Дзяніс Рабчук, ужо зараз ёсць 3 вершы, для якіх быў створаны візуал і атрыманы дазвол гарадскіх уладаў:

– Як толькі мы збярэм патрэбную суму, а тэмпература паветра перавысіць 10 градусаў – пачнем нанясенне іх на сцены. Часткова абраныя і месцы для стварэння наступных муралаў. Запрашаем берасцейцаў актыўна выказвацца наконт таго, якія вершы варта размясціць, а мастакоў і графікаў – прапаноўваць візуал у любых формах: проста тэкст прыгожым шрыфтам, леттэрынг, графічны партрэт паэта ці нешта яшчэ. Таксама просім берасцейцаў падтрымаць нашу ініцыятыву фінансамі.

Акцыя АРР “Дзедзіч” знайшла падтрымку старшыні берасцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Вялікую дапамогу ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур і дазволаў аказалі галоўны архітэктар Берасця Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на сценах, а аўтары ініцыятывы – актывісты АРР “Дзедзіч” – збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца. У канцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика