«Родина малая — работа большая». В Осиповичах прошел слет передовиков. 21.by

«Родина малая — работа большая». В Осиповичах прошел слет передовиков

03.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радзіма малая — праца вялікая

Гэтыя словы — лейтматыў прайшоўшага ў мінулую пятніцу злёту пераможцаў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна

У святочнай зале МПЦ “Равеснік” якраз і сабраліся тыя, хто сваімі працоўнымі намаганнямі даказаў любоў да роднага краю, на каго і павінна арыентавацца Асіповіччына працоўная.

Сваю важнасць гэта традыцыйная сустрэча мае не толькі таму, што дае магчымасць падвесці вынікі зробленага і акрэсліць перспектывы, падзякаваць лепшым працаўнікам раёна за іх шчырую работу, але і з-за таго новага імпульсу і новага натхнення, што накіроўваюць далейшы рух наперад і для многіх з’яўляюцца найвышэйшым маральным заахвочваннем. А яшчэ гэта мерапрыемства, якое па-сапраўднаму аб’ядноўвае.

Намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Пархамовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Анюхоўскі, дэлегацыі Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага раёнаў, ганаровыя грамадзяне Асіповіччыны Аляксандр Багдановіч, Мікалай Раўбель, Уладзімір Роўбель, Мікалай Ананьеў — гэта далёка не поўны пералік тых, хто прыняў удзел у нашым свяце.

У папярэднім нумары “раёнка” пастаралася даволі падрабязна пазнаёміць землякоў з імёнамі пераможцаў працоўнага першынства. Таму паўтарацца, мабыць, не варта. Хаця, магчыма, і памыляемся: рупліўцы заслужылі права не раз пачуць словы ўдзячнасці, павагі і пашаны. І гэта якраз і стала галоўным у той дзень на святочнай сцэне.

Удзельнікі злёту з вялікай цікавасцю слухалі старшыню райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага, які спыніўся як на асноўным са зробленага ў рэгіёне летась, а станоўчага адбылося нямала, так і акрэсліў арыенціры на сёлетні год. Безумоўна, лёгкім ён не будзе, узятую Асіповіччынай планку зніжаць нельга. Асаблівую адказнасць накладае і падрыхтоўка да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020”, таму мы павінны шмат чаго яшчэ рэалізаваць па добраўпарадкаванні, дабіцца яшчэ большага плёну на сваіх працоўных месцах, вырасціць дастойны ўраджай.

За ўзнагародамі на сцэну запрашаюцца і запрашаюцца майстры розных прафесій і калектываў, у іх гонар зноў і зноў гучаць словы ўдзячнасці. Сімвалічным атрымалася ўручэнне юбілейных медалёў “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” асіповіцкім актывістам арганізацыі — якраз у гэты дзень у сталіцы праходзіў VIII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Выдатным дапаўненнем да ўзнагарод сталі адмысловыя канцэртныя нумары. Урачыста, шчыра, прыгожа. І, гледзячы на такую значную колькасць рупліўцаў, міжволі пераконваешся: з гэтымі цудоўнымі людзьмі сапраўды па плячы пераадолець самыя складаныя рубяжы!

Яшчэ раз дзякуй за добрасумленную і карпатлівую працу, землякі! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых працоўных поспехаў на карысць нашай з вамі малой радзімы!












Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзіма малая — праца вялікая Гэтыя словы — лейтматыў прайшоўшага ў мінулую пятніцу злёту пераможцаў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика