Платье вернуть можно, а перфоратор – нет. На вопросы потребителей Ушаччины ответила начальник отдела экономики Ушачского райисполкома Татьяна Ханяк. 21.by

Платье вернуть можно, а перфоратор – нет. На вопросы потребителей Ушаччины ответила начальник отдела экономики Ушачского райисполкома Татьяна Ханяк

13.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня спажыўца “прамую лінію” з жыхарамі раёна правяла начальнік аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна ХАНЯК. Хоць тэмай сёлетняга Дня з’яўляецца рацыянальнае і адказнае спажыванне тавараў і паслуг, пытанні былі рознабаковымі.

Так, жыхар гарпасёлка цікавіўся, ці патрэбна ўсё ж захоўваць упакоўку ад тавараў: “Дзе ў невялікай кватэры знайсці месца для каробак ад халадзільніка, тэлевізара, мульціваркі і іншай бытавой тэхнікі? А нядаўна ў нашым “Тэхнасвеце” мне нават сказалі захоўваць упакоўкі ад купленага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і светадыёднай лямпачкі. Хоць ты склад для ўсяго гэтага арандуй!”

Як патлумачыла Таццяна Уладзіміраўна, захоўваць доўгі час упакоўкі не абавязкова. Магчымасць вяртання любога тавару не залежыць ад наяўнасці або адсутнасці ўпакоўкі. Яна патрэбна для абмену або вяртання якаснага тавару, які не падышоў, у першыя 14 дзён пасля набыцця для захавання таварнага выгляду. Што да бытавой тэхнікі, то гарантыя распаўсюджваецца на прыборы, а не на ўпакоўку. У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” (пункт 3, арт.20) адзначана, што грамадзяне маюць права вярнуць няякасны тавар прадаўцу без спажывецкай тары (упакоўкі). Так што адмовіць у вяртанні толькі таму, што ў вас не захавалася каробка, магазін не можа.

Яшчэ адно пытанне датычылася вяртання тавару: “Купіла сукенку, але яна не падышла па памеры, асноўны чэк ёсць, а вось другі, які даецца пры аплаце картай, згубіўся. У магазіне адмовілі прыняць тавар, патлумачыўшы, што патрэбен і ён. Гэта законна?” Як адзначыла Т.У.Ханяк, прадавец быў няправы, дастаткова аднаго чэка, які пацвярджае пакупку. У такім выпадку галоўнае, каб сукенка была з этыкеткамі і ў належным выглядзе.

Яшчэ адзін спажывец пацікавіўся, ці можна абмяняць набыты перфаратар на больш магутны з даплатай розніцы ў цане пры ўмове, што ім зусім не карысталіся. Справа ў тым, што існуе пералік нехарчовых тавараў (у ім значыцца 33 пункты), якія нельга вярнуць ці абмяняць. У гэтым спісе якраз і ёсць электраінструменты, да якіх адносіцца прыгаданы прыбор. Так што спажыўцам перад пакупкай такіх тавараў трэба ўважліва азнаёміцца з характарыстыкамі і не спяшацца.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня спажыўца “прамую лінію” з жыхарамі раёна правяла начальнік аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна ХАНЯК. Хоць тэмай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика