Рандеву с друзьями. Как «Патрыёт» провёл очередной Час подписчика. 21.by

Рандеву с друзьями. Как «Патрыёт» провёл очередной Час подписчика

25.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча з чытачамі для нас, журналістаў, – падзея заўсёды чаканая. Ужо толькі па той прычыне, што вы ў нас ёсць – усе такія розныя, са сваім поглядам на тэмы, праблемы, са сваімі пажаданнямі і заўвагамі…

Чарговая Гадзіна падпісчыка, якую правялі на мінулым тыдні ля будынка рэдакцыі, пацвер­дзіла надзейнасць сувязі “чытач–газета”. Многія вымяраюць сяброўства з “раёнкай” дзесяцігоддзямі, а хтосьці ўпершыню аформіў квартальны падпісны абанемент і, упэўнены, не расчаруецца, калі па серадах і суботах атрымае порцыю свежых і цікавых навін. Ва ўсялякім разе дзеля гэтага мы і працуем.

Падпіска на “Патрыёт” напрыканцы кожнага квартала – абавязковая справа для Генадзя Фёдаравіча Радзюша. У пятніцу ён стаў адным з першых, хто прыйшоў падтрымаць любімае выданне. Прызнаецца: кожны нумар чытае ад першай да апошняй старонкі, знаёміцца з навінамі Ушаччыны і праз афіцыйны сайт газеты.

Заўсёды на квартал выпісвае “раёнку” Мікалай Іванавіч Бухалка. І раней, калі жыў у райцэнтры, і зараз, пасля пераезду ў Рыбакі, не расстаецца з газетай, любіць завітаць у рэдакцыю, пагутарыць з журналістамі.

Незаменнай крыніцай інфармацыі лічыць “раёнку” Зінаіда Іосіфаўна Саўчанка з вёскі Ваўчо:

– Быць у курсе падзей з “Патрыётам” вельмі проста і зручна. Чытаем усёй сям’ёй. А ў юбілейны год хочацца пажадаць сваёй газеце актыўных і зацікаўленых чытачоў.

У ліку нашых даўніх сяброў – Вера Эдуардаўна Кароткая з райцэнтра. Прыехала ў госці да матулі і выпісала для яе любімае выданне ўраджэнка Ушач, а зараз віцябчанка Наталля Пятроўна Закрэўская. Заўсёды на сувязі з “Патрыётам” Кацярына Аляксандраўна Карчэўская з Градзянца – наведвае сайт, падпісана на акаўнты ў “Аднакласніках”, “Інстаграме”, цяпер жа для паўнаты карціны будзе чытаць і друкаваную версію газеты.

– “Патрыёт” у нашай сям’і – заўсёды жаданы госць, – падсумоўваючы меркаванні многіх, зазначыла Таццяна Міхайлаўна Ганчаронак. – Падабаюцца і сур’ёзныя праблемныя матэрыялы, і замалёўкі пра людзей. Віншаванні з днём нараджэння – таксама свайго роду інфармацыя.

Абсалютна кожны, хто аформіў падпіску на раённую газету ў рамках Гадзіны падпісчыка, атрымаў ад рэдакцыі невялікі падарунак. Тыя ж, хто зрабілі гэта адразу на квартал, змогуць разлічваць таксама на скідку на размяшчэнне адной аб’явы (віншавання, спачування) у месяц у памеры 20 працэнтаў ад кошту.

Нагадаем: падпісацца на газету “Патрыёт” да канца месяца можна ва ўсіх паштовых аддзяленнях раёна, а таксама непасрэдна ў рэдакцыі. Калі ж “раёнка” да вас у адзін з дзён не дайшла, не саромейцеся расказаць нам пра гэта па нумарах 5-73-61, 5-04-28, 5-90-47. І шчыры дзякуй, паважаныя чытачы, за тое, што сярод вялікай колькасці перыёдыкі па-ранейшаму выбіраеце свой “Патрыёт”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча з чытачамі для нас, журналістаў, – падзея заўсёды чаканая. Ужо толькі па той прычыне, што вы ў нас ёсць – усе такія розныя, са сваім поглядам на тэмы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика