Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культурына маштабнай моладзевай канферэнцыі
Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.
Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі
У фінал конкурсу прайшлі:
Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);
Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Кундзір Настасся, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);
Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);
Себік Ангеліна, вучаніца ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);
Канстанцін Муліца распрацаваў інтэрактыўны анлайн-сэрвіс з экалагічнай інфармацыяй простай мовай, які яшчэ і дапаможа ў запуску лакальных эка-акцый.
Сацыяльна-адукацыйны праект