На просьбу растлумачыць затрыманне Сяргея Сацука ў ДФР адказалі: "Хабар". 21.by

На просьбу растлумачыць затрыманне Сяргея Сацука ў ДФР адказалі: "Хабар"

25.03.2020 20:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Галоўны рэдактар выдання "Ежедневник" Сяргей Сацук

Аляксандр Сацук, брат затрыманага 25 сакавіка галоўрэда дзелавога выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука, пабываў у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі і забраў рэчы і дакументы Сяргея. Па словах Аляксандра Сацука, супрацоўнікі ДФР не хацелі тлумачыць прычыны затрымання журналіста.

Жонка патэлефанавала. Ёй кажуць: "Брат прыедзе — яму ўсё раскажуць". Я прыязджаю — мне нічога не расказваюць. Кажуць: "Ён выйдзе і ўсё раскажа", — распавядае пра сваё кароткае знаходжанне ў КДК Аляксандр Сацук.

Пасля таго, як супрацоўнік ДФР перадаў Аляксандру Сацуку ключ ад машыны Сяргея і дакументы на яе, Аляксандр перапытаў пра прычыны затрымання.

Сказаў ён толькі слова "хабар". І ўсё, — працягвае Аляксандр. — Я магу выказаць здагадку, што гэта звязана з беларускім тэлебачаннем, там было агучана, што Сяргей нібыта ўзяў пяць тысяч.

Увечары 22 жніўня 2019 года ў праграме "Панарама" на канале "Беларусь 1" быў апублікаваны сюжэт "Замоўленыя артыкулы "незалежных" беларускіх СМІ". На запісе, зробленым схаванай камерай у офісным памяшканні, відаць, як Сацук забірае са стала канверт. Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што ў канверце былі грошы, за якія журналіст паабяцаў напісаць артыкул пра медыцынскі бізнес.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны рэдактар выдання "Ежедневник" Сяргей Сацук Аляксандр Сацук, брат затрыманага 25 сакавіка галоўрэда дзелавога выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука, пабываў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика