Падрабязная інструкцыя, як выпісаць «Полымя» праз інтэрнэт

22.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расказваем, як падпісацца на «Полымя» праз інтэрнэт за 11 крокаў.

1. Заходзім на сайт «Белпошты».

Спачатку нам трэба зарэгістравацца. Для гэтага ў правым верхнім кутку старонкі трэба выбраць пункт «Уваход».

Павінна адкрыцца наступнае акно.


Перш чым перайсці да інтэрнэт-падпіскі, трэба будзе зарэгістравацца. Неабходна выбраць ваш статус, увесці нумар тэлефона, e-mail і пароль.

Вам павінна прыйсці SMS ад адпраўніка «BELPOST.BY», У ім будзе змяшчацца код, які неабходна ўвесці ў адпаведнай форме. Таксама неабходна пацвердзіць e-mail.

2. Выбіраем раздзел «Падпіска».


3. Далей выбіраем сервіс «Інтэрнэт-падпіска». На яго вядзе гіперспасылка.


4. У радок «Пошук па выданнях» уводзім назву «Полымя» або наш індэкс. Патрэбны індэкс можна даведацца з табліцы на папярэдняй старонцы.

Разгледзім пошук па назве. Калі вы ўсё зрабілі правільна, у вас старонка мусіць выглядаць наступным чынам.


5. Тут трэба звярнуць увагу на тое, што ў пошуку выпадаюць дзве карткі «Полымя». Гэта правільна, ніякай памылкі тут няма. Справа — Карэліцкая раённая газета «Полымя», злева — часопіс «Полымя».

Мусіць адкрыцца наступная старонка.


6. Выбіраем патрэбнае паўгоддзе. Тут нам прапануюць два варыянты — першы мае на ўвазе афармленне для фізічных асоб. Другі — для юрыдычных асоб.


7. Выбіраем патрэбны варыянт і трапляем на старонку, дзе можна дадаць колькасць месяцаў падпіскі, камплектаў, тып дастаўкі — у паштовую скрыню карыстальніка. у абанементную скрыню ці да запатрабавання. Афармленне заказу заканчваецца кнопкай «Дадаць у кошык».


8. Калі Вы ўсё зрабілі правільна, то сістэма Вам пра гэта паведаміць, а ўнізе старонкі з’явіцца радок «Кошык», дзе будзе адлюстравана сума, неабходная да аплаты, і кнопка «Перайсці». Націскаем гэтую кнопку і трапляем на старонку, дзе можна адрэдагаваць заказ пры яго неабходнасці — нешта дадаць, нешта выдаліць, змяніць колькасць камплектаў.

Старонка выглядае наступным чынам. Калі вы канчаткова вызначыліся ў сваёй замове, націсніце кнопку «Аформіць».


9. Адкрыецца раздзел «Вашы заказы». Вам трэба шчоўкнуць па радку з Вашым заказам.


10. Тут трэба ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас дастаўкі і пагадзіцца з дамовай аферты. Калі ўсё зроблена правільна — перад вамі з’явіцца такая старонка.


11. Націскаем кнопку «Перайсці да аплаты» і аплочваем.


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расказваем, як падпісацца на «Полымя» праз інтэрнэт за 11 крокаў. 1. Заходзім на сайт «Белпошты». Спачатку нам трэба зарэгістравацца. Для гэтага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика