Крупчане адзначаюць дзень моладзі . 21.by

Крупчане адзначаюць дзень моладзі

28.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Культурная і гістарычная спадчына вучыць юнае пакаленне беларусаў шанаваць сваю Радзіму. Шмат сучасных моладзевых ініцыятыў зрабілі такую выснову цэнтрам сваіх канцэпцый, і гэта добра. У прыватнасці, маштабны рэс­публіканскі праект «Беларусь – крыніца натхнення».


Творчыя конкурсы, фальклорныя экспедыцыі, інтэрактыўныя экспазіцыі, фестывалі, велапрабегі, флэшмобы і шмат чаго іншага. Формы – сучасныя, каларыт – гістарычны. Вельмі цікава і крэатыўна праходзяць фотаконкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай» і акцыя «Падары немаўляці вышыванку». Вышыванка – вельмі прыгожы сімвал і ўдалы вобраз, які абуджае жаданне зазірнуць глыбей у культуру свайго народа. Гэта сапраўды знітоўвае пакаленні, выхоўвае ў моладзі духоўную свядомасць.

Беларуская моладзь выхоўваецца на зямлі са шматвекавымі працоўнымі традыцыямі, багатай культурай і гісторыяй. І з’яўляецца пераемнікам і захавальнікам лепшых здабыткаў. Дзень моладзі – свята тых, каму будаваць будучыню нашай Беларусі. Пажадаем юнакам і дзяўчатам смелых ідэй, жадання ствараць усё самае лепшае на роднай зямлі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Культурная і гістарычная спадчына вучыць юнае пакаленне беларусаў шанаваць сваю Радзіму. Шмат сучасных моладзевых ініцыятыў зрабілі такую выснову цэнтрам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика