Каб на таку было ўмалотна, у дзяжы — падыходна
18.07.2020
—
Разное
|
Каб на стале быў важкі каравай… Такія шчырыя пажаданні адрасавалі доцішскім хлебаробам нацкія работнікі культуры падчас свята пачатку жніва. Сёлета ў гаспадарцы ўзнавілі добрую беларускую традыцыю — зажынкі. Залацістае мора хвалявалася ля вёскі Старая Казакоўшчына. Чакала азімая пшаніца клапатлівых рук хлебаробаў. Працу, як належыць годным беларусам, яны распачалі святочна і з Богам. На добры пачатак хлебаробнай справы сваіх аграрыяў арыентавалі кіраўніцтва, прафкам пярвічкі КСУП “Доцішкі” і старшыня мясцовага сельвыканкама Вольга Мураўская. — Наша ніўка ўрадзіла, на ўсход сонца пахіліла. Жыта ў трубы пакруціла, каб на ўвесь год хлеба хапіла. А ў хуткім часе зерне з нашых палёў, зліўшыся ў шырокую раку, ляжа важкім караваем на стале дарагой Радзімы, — распавялі работнікі Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра і сельскай бібліятэкі і ўручылі першы залаты сноп галоўнаму гаспадару — дырэктару сельгаспрадпрыемства “Доцішкі” Дзянісу Груздзісу. Каб у гаспадарцы быў лад, а жыта радзіла не толькі ў гэтым, але і ў наступным годзе. Ксёндз Станіслаў Пацына асвяціў аграрыяў і іх тэхніку: няхай з Божай ласкай збіраюць ураджай. У знак павагі да цяжкай працы хлебаробаў падаравалі кветкі, а кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі падрыхтавала сувеніры. Лепшых камбайнераў і вадзіцеляў будуць чакаць узнагароды, як грашовыя, так і натуральнымі прадуктамі. У добры час, доцішскія хлебаробы! Марына КАНДРАТОВІЧ. Фота з архіва КСУП “Доцішкі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб на стале быў важкі каравай… Такія шчырыя пажаданні адрасавалі доцішскім хлебаробам нацкія работнікі культуры падчас свята пачатку жніва. Сёлета ў гаспадарцы... |
|