| Сіноптыкі прагназуюць беларусам гарачыя выходныя
					06.08.2020 15:37
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				  Сіноптыкі абяцаюць беларусам спякотныя выходныя / БЕЛТА У пятніцу, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, Белгідрамет. Вецер будзе паўночна-ўсходні ноччу слабы, днём умераны. Уначы прагназуецца 9-15 вышэй за нуль, па поўдні да +19. Удзень чакаецца 25-30 цяпла. 8 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе будзе да 17 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23...+30. 9 жніўня захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы. Уначы прагназуецца 12-17 са знакам "плюс", удзень будзе 24-29 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так  Сіноптыкі абяцаюць беларусам спякотныя выходныя / БЕЛТА   У пятніцу, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. ... | 
		
		
		 |