Сёння, 7 жніўня, надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, без ападкаў. Вецер — паўночна-ўсходні — да 6 м/с. Удзень — 25…27 градусаў цяпла, ноччу — 17…19 вышэй за нуль.
У суботу — пахмурна з праясненнямі, дажджу не прагназуецца. Дзённая тэмпература — 25…26 градусаў са знакам “+”. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Уначы — 16…19 цяпла.
Надвор’е без ападкаў чакаецца і ў нядзелю, 9 жніўня. Паўночна-ўсходні вецер каля 5 м/с. Удзень — +24…+26 °С, ноччу — +15…+17 °С.
Пачатак тыдня, па дадзеных спецыялістаў, таксама будзе воблачным, без ападкаў. Удзень — +23…+25 °С, уначы — +15…+17 °С.
“НН”.